Вестник Нафтана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Вестник Нафтана»
Тып штотыднёвая газета
Фармат А3
Заснавальнік ААТ «Нафтан»
Галоўны рэдактар Таццяна Зянько
Заснавана 2007
Мова руская і беларуская
Галоўны офіс 211440, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Наваполацк-1
Тыраж 2047 (на 2019)
ISSN 2222–2936
Вэб-сайт gazeta.naftan.by

«Вестник Нафтана» (бел.: «Веснік Нафтана») — карпаратыўная штотыднёвая газета ААТ «Нафтан». Выдаецца ў Наваполацку і распаўсюджваецца па падпісцы на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Выходзіць на двух мовах — рускай і беларускай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Газета створана па ініцыятыве Вячаслава Якушава, генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» (2005—2011). Першы нумар «Вестника Нафтана» выйшаў у свет 15 снежня 2007 года[1]. У сувязі з далучэннем да ААТ «Нафтан» ААТ «Палімір» у 2008 годзе «Вестник Нафтана» прыняў у свой склад супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Полимировец» (2002—2008).

«Веснік Нафтана» ў 2010 годзе абзавёўся сайтам[2]. З 2018 года артыкулы пра галоўныя падзеі вытворчага жыцця буйнейшага нафтахімічнага комплексу Беларусі перакладаюца на англійскую мову[3].

На радыё «Нафтан» (98,1 FM) з верасня 2018 года рэгулярна выходзяць у эфір выпускі інфармацыйнай праграмы і перадачы «Добро пожаловать», якія рыхтуе рэдакцыйны калектыў[4][5]. Газета актыўна працуе ў сацыяльных сетках: ВКонтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram и Telegram. Відэарэпартажы аб усіх значных для прадпрыемства падзеях размяшчаюцца на YouTube-канале газеты.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Газета прапануе чытачам аб’ектыўную і дакладную інфармацыю пра жыццё ААТ «Нафтан» (у тым ліку завод «Палімір»), а таксама канцэрна «Белнафтахім». Асвятляюцца навіны вытворчасці, грамадска-палітычнага, сацыяльна-культурнага і спартыўнага жыцця. Публікуюцца матэрыялы, прысвечаныя лепшым работнікам прадпрыемства і яго гісторыі. Кожны нумар газеты змяшчае каля 20 аўтарскіх артыкулаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая літара» у 2008 і 2009 гадах «Веснік Нафтана» увайшоў у тройку прызёраў у намінацыі «Найлепшая шматтыражная газета».

Неаднаразова «Веснік Нафтана» называўся ў ліку лепшых выданняў па выніках творчых конкурсаў, якія ладзяцца канцэрнам «Белнафтахім» і Рэспубліканскім камітэтам Белхімпрафсаюза[6][7].

Фармат газеты[правіць | правіць зыходнік]

Выходзіць на крэйдаванай паперы ў поўнакаляровым адлюстраванні на 8 палосах. Фармат — А3.

Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

  • Марына Касцючэнка (2007—2008)
  • Юрый Паўлюк (2008—2017)
  • Таццяна Зянько (з 2017)[8]

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
  2. http://www.novopolotsk.by/content/view/2149/
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
  7. http://www.shinnik.by/serebro-respublikanskogo-konkursa Архівавана 24 кастрычніка 2019.
  8. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]