Перайсці да зместу

Нафтан (прадпрыемства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ААТ «Нафтан»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1963
Краіна
Размяшчэнне Беларусь Наваполацк (Беларусь)
Адрас
Ключавыя постаці Трацякоў Уладзімір Канстанцінавіч (генеральны дырэктар)
Галіна Нафтаперапрацоўка
Прадукцыя палівы, бітумы, звадкаваныя газы
Колькасць супрацоўнікаў 10,814 (ліпень 2015 года)
Сайт naftan.by

Вытворчае аб’яднанне «Нафтан», Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод, ААТ «Нафтан» — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод Беларусі, пабудаваны ў 1963 г. у Наваполацку.

ААТ «Нафтан» створана ў 1992 г. на базе Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода (пабудаваны ў 1958—63). Першае і самае буйное прадпрыемства свайго профілю на Беларусі, адзін з найбуйнейшых нафтахімічных комплексаў у Еўропе. 3 1981 г. — вытворчае аб’яднанне «Наваполацкнафтааргсінтэз», з 1992 г. — вытворчае вытворчае аб’яднанне «Нафтан» 3 2001 г. — сучасная назва.

З 2002 г. арганізаванае як акцыянернае таварыства; 99,8 % акцый у дзяржаўнай уласнасці (2005). Аб’ём перапрацоўкі: 8,8 млн.т за год (2004)[1]; 24 млн.т за год (2007)[2]. Галоўныя пастаўшчыкі і партнёры: «Белнафтахім» праз даччыную кампанію «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Беларусьнафта», «Роснафта» і даччыныя кампаніі «Лукойл» (2004).

З 1999 г. праходзіць мадэрнізацыю; першая стадыя завершаная ў 1999—2004 г., планавыя тэрміны другой стадыі — 2006—2010 г. Вынікі першай стадыі дазволілі нарасціць ступень перапрацоўкі з 59 % (1997) да 71,6 % (2005) з прагназаваным паказчыкам 90 % у 2010 г.; з канца 2004 г. прадпрыемства выпускае дызельнае паліва з якасцю, адпаведнай Еўрастандарту; на 2008 г. планаваўся пачатак выпуску бензіну з якасцю, адпаведнай Еўра-4[удакладніць]. У 2008 годзе да «Нафтана» быў далучаны хімічны завод «Палімір».

У 2020 годзе наваполацкі НПЗ прадаў 173 тыс. т бітуму.

Вырабляе аўтамабільны бензін, дызельнае, пячное і маторнае паліва, прадукцыю для хімічнай прамысловасці (бензол, талуол, параксілол) і інш. Вытворчасць разлічана на перапрацоўку 25 млн тон нафты за год.

Больш за 70 % прадукцыі экспартуецца ў краіны Еўрасаюза. Прадпрыемства забяспечвае нафтапрадуктамі Рэспубліку Беларусь, а таксама краіны СНД і далёкага замежжа (Расію, Латвію, Літву, Эстонію, Украіну, Малдову, Казахстан, Чэхію, Польшчу, Германію, Францыю, Вялікабрытанію, Галандыю, Італію, Сірыю, Іран, ЗША і інш).

Спектр прадукцыі складае больш за 70 найменняў нафтахімічнай прадукцыі, уключаючы:

  • аўтамабільны бензін (АІ-95, АІ-98);
  • дызельнае паліва розных марак (у тым ліку дызельнае паліва Еўрапейскай якасці EN 590);
  • паліва для рэактыўных рухавікоў (РТ);
  • кацельнае паліва;
  • масла змазачныя шырокага асартыменту;
  • прысадкі і пакеты прысадак да масла;
  • нафтавыя растваральнікі ў шырокім асартыменце;
  • нафтавыя бітумы (будаўнічыя, дарожныя, дахавыя);
  • водарныя вуглевадароды высокай ступені чысціні (параксілола, артаксілол, псеўдакумол, бензол);
  • серная кіслата і іншыя нафтапрадукты

ААТ «Нафтан» знаходзіцца (з перапынкамі[3][4]) у санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША з 2011 года[5]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года. У маі 2021 года ўкраінскія кампаніі спынілі адносіны з «Нафтанам», каб зразумець дакладны механізм работы санкцый ЗША, якія ўступяць 3 чэрвеня, і пралічыць магчымыя дзеянні. Справа ў тым, што банкі адмаўляюцца ад транзакцый на рахункі беларускага прадпрыемства, баючыся таксама трапіць пад амерыканскія абмежаванні[6].

У 2022 годзе прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС (Чорны спіс Еўрасаюза)[7], Швейцарыі, Канады і Украіны[8].

Сацыяльная інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2000 год, на прадпрыемствы працавала больш за 5 тыс. чалавек. Завод мае Палац культуры і Палац воднага спорту, 2 бібліятэкі, паліклініку, санаторый-прафілакторый, базу адпачынку, дзіцячы лагер, 8 дашкольных устаноў і інш. Будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода абумовіла нараджэнне і развіццё Наваполацка.

Зноскі

  1. Рас. зам. энерг. палітыка…
  2. Ю. Годин. Союзное государство или коммерческий союз? // Наш современник, 2007, № 12.
  3. John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012). United States Export Controls(англ.). Wolters Kluwer  (англ.). p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  4. Санкцыі супраць беларускіх уладаў працягнуты яшчэ на год. Новы Час (11 чэрвеня 2016).
  5. Federal Register, Volume 76 Issue 162 (Monday, August 22, 2011) (англ.). Праверана 24 ліпеня 2021.
  6. Банкі і пастаўшчыкі асцерагаюцца ўплыву санкцый на беларускую «нафтанку». Новы Час (3 чэрвеня 2021).
  7. Восем беларускіх кампаній патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза
  8. Відкрите акціонерне товариство "Нафтан"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
  • Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Нафтан» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 100. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 512. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Протас С. ААТ «Нафтан»: мадэрнізацыя — шлях да сусветнага ўзроўню / С. Протас // Звязда. — 2010. — 2 верас. — С. 1, 4—5.
  • Расійская замежная энергетычная палітыка — Беларусь...