Водкуп
Во́дкуп — перадача дзяржавай прыватным асобам (адкупшчыкам) правоў на збор дзяржаўных прыбыткаў. Існаваў пераважна ў дакапіталістычных фармацыях, калі не было развітога дзяржаўна-фінансавага апарату. Дзяржава, напрыклад, аддавала на водкуп вытворчасць і рэалізацыю солі, алкагольных напіткаў, тытуню, збор мытнай пошліны, падаткаў з насельніцтва і інш. Быў пашыраны ў Францыі, Італіі, Іспаніі. У Расіі існаваў вінны водкуп і мытны водкуп. Адкупшчыкамі былі купцы, пасадскія людзі, іншаземцы[1].
На Беларусі быў пашыраны вінны водкуп у гарадах. Парадак водкупу вызначала гарадское кіраўніцтва. 3 умацаваннем і цэнтралізацыяй дзяржаўнай улады ў XVIII ст. водкуп змяніўся сістэмай акцызу (у Расіі з 1863), а ў асобных краінах (ЗША, Турцыя, Італія) захаваўся да пачатку XX ст[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Водкуп // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Водкуп // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).