Перайсці да зместу

Вольга Аркадзеўна Брызгіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Аркадзеўна Брызгіна
укр.: Ольга Аркадіївна Бризгіна
Імя пры нараджэнні укр.: Ольга Аркадіївна Владикіна
руск.: Ольга Аркадьевна Владыкина
Род дзейнасці спрынтар
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1963(1963-06-30)[1] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Viktor Bryzhin[d]
Дзеці Anastasiia Bryzhina[d] і Yelyzaveta Bryzhina[d]
Узнагароды і прэміі
ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную доблесць» ордэн «За заслугі» ІІ ступені
Заслужаны майстар спорту СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольга Аркадзеўна Брызгіна (руск.: О́льга Арка́дьевна Бры́згина; да замужжа Уладыкіна; нар. 30 чэрвеня 1963, Краснакамск, Пермская вобласць) — савецкая і украінская лёгкаатлетка, спецыялізавалася ў спрынце, трохразовая алімпійская чэмпіёнка. Рэкардсменка свету, двухразовая чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка СССР (у 1983–1992).

Заслужаны майстар спорту СССР (1987). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Украіны (2013). Выступала за «Дынама» (Луганск), дэпутат Луганскай абласной рады.

Разам з мужам, таксама лёгкаатлетам і алімпійскім чэмпіёнам Віктарам Брызгіным і іх дзвюма дочкамі, таксама лёгкаатлеткамі, іх называюць самай тытулаванай спартыўнай дынастыяй ва ўкраінскай лёгкай атлетыцы (на чацвярых у іх шэсць Алімпійскіх медалёў: тры золаты і срэбра Вольгі Брызгінай. іх дачкі Лізаветы Брызгінай). Іх „сямейным” трэнерам з'яўляецца Уладзімір Федарэц.

Зноскі