Медаль «За працоўную доблесць»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Медаль «За працоўную доблесць»
Outstanding achievements labor.png Soviet Medal For Labour Valour OBVERSE.jpg
Арыгінальная назва Медаль «За трудовую доблесть»
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Тып медаль
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Параметры дыяметр — 34 мм
Дата заснавання 27 снежня 1938
Першае ўзнагароджанне 15 студзеня 1939
Колькасць узнагароджанняў каля 1 825 100
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Медаль Нахімава
Малодшая ўзнагарода Медаль «За працоўную адзнаку»
Commons-logo.svg Медаль «За працоўную доблесць» на Вікісховішчы

Меда́ль «За працо́ўную до́блесць» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 27.12.1938 «Аб заснаванні медаля „За працоўную доблесць“».

Пасля ў апісанне медаля было ўнесена змена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года, а ў Статут медаля — Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 снежня 1947 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 сакавіка 1980 года зацверджаны Статут медаля ў новай рэдакцыі.

Гісторыя медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За працоўную доблесць» — адзін з першых медалёў, заснаваных ў СССР. Ён з'яўляецца «старэйшым» з двух перадваенных савецкіх медалёў, заснаваных для ўзнагароджання за працоўныя заслугі. «Малодшым» з'яўляецца медаль «За працоўную адзнаку». Гэтыя два працоўныя медаля можна параўноўваць з іх баявымі аналагамі — медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

Аўтар праекта медаля — мастак І. І. Дубасаў.

Першы Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні медалём «За працоўную доблесць» быў падпісаны 15 студзеня 1939 года. З прычыны выключных заслуг перад краінай у справе ўзбраення Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, стварэння і асваення новых узораў узбраення медалём былі ўзнагароджаны 22 работніка завода № 8 ім. Калініна. Спіс адкрывалі прозвішчы інжынера-канструктара Овадава Мікалая Іванавіча, інжынера-планавіка Мядзвінскага Абрама Яўсеевіча, начальніка электрацэха Калабанава Дзмітрыя Фаддзеевіча, партарга цэха Панамаровай Зінаіды Іванаўны.

Праз два дні, 17 студзеня 1939 года, выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні работнікаў трэста «Падземгаз» НКТП. За навуковую распрацоўку метаду падземнай газіфікацыі вугалю і паспяховае засваенне гэтага метаду на Горлаўскай станцыі медалём была ўзнагароджана 14 чалавек. Першымі ў спісе стаялі прозвішчы дырэктара Горлаўскай станцыі «Падземгаз» Стройла Івана Сяргеевіча, НКМП РСФСР Акцябрскага Дзмітрыя Пятровіча, галоўнага інжынера трэста «Падземгаз» Кляйменава Фёдара Іванавіча, дыспетчара Глаўгаза Кірычэнка Іллю Пятровіча, лабарантку Горлаўскай станцыі Цалуйка Агафью Паўлаўну.

Яшчэ праз тры дні Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 студзеня 1939 года медалём «За працоўную доблесць» былі ўзнагароджаны 87 перадавікоў сельскай гаспадаркі Узбекістана. Алфавітны спіс адкрываўся прозвішчамі Абаева Ханафі (агратэхніка Ізбаскенцкай МТС Кзыл-Юлдудскага ўчастка), Авазава Атабай (брыгадзір калгаса «Маданіят» Гурленскага раёна Харэзмскай вобласці, які здаў па 30,5 цэнтнера бавоўны з гектара) і Акбарава Аскаралі (старшыня калгаса «Вопытнік» Верхне-Чырчыкскага раёна).

1 лютага 1939 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ аб узнагароджанні работнікаў Дальбуда. Медалём «За працоўную доблесць» быў узнагароджаны 81 чалавек — шафёр-стаханавец Аксёнаў Міхаіл Сямёнавіч, начальнік разведкі прыіска Аўсіевіч Аркадзь Яўгенавіч, бортмеханік Бяспалаў Антон Парфіравіч, начальнік Магаданскай будканторы Бялоў Іван Іванавіч і іншыя.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 снежня 1939 года медалём «За працоўную доблесць» былі адзначаны 277 чалавек, якія вызначыліся на будаўніцтве Вялікага Ферганскага канала ім. Сталіна.

За высокія паказчыкі працы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы да 1941 года медалём «За працоўную доблесць» было ўзнагароджана каля 8 тысяч чалавек. У гады Вялікай Айчыннай вайны было ажыццяўлена каля 50 тысяч узнагароджанняў гэтым медалём.

Узнагароджанні медалём праводзіліся толькі Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Па стану на 1 студзеня 1995 года было ўчынена прыблізна 1 825 100 узнагароджанняў медалём «За працоўную доблесць».

Статут медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За працоўную доблесць» заснаваны для ўзнагароджання за самаадданую працоўную дзейнасць і праяўленую пры гэтым доблесць.

Медалём «За працоўную доблесць» узнагароджваюцца рабочыя, калгаснікі, спецыялісты народнай гаспадаркі, работнікі навукі, культуры, народнай адукацыі, аховы здароўя і іншыя грамадзяне СССР. Медалём «За працоўную доблесць» могуць быць узнагароджаны і асобы, якія не з'яўляюцца грамадзянамі СССР.

Узнагароджанне медалём «За працоўную доблесць» ажыццяўляецца:

  • за самаадданую творчую працу, перавыкананне норм выпрацоўкі, планавых заданняў і сацыялістычных абавязацельстваў, павышэнне прадукцыйнасці працы і паляпшэнне якасці прадукцыі;
  • за эфектыўнае выкарыстанне новай тэхнікі і асваенне прагрэсіўнай тэхналогіі, каштоўныя вынаходніцтвы і рацыяналізатарскія прапановы;
  • за поспехі ў галіне навукі, культуры, літаратуры, мастацтва, народнай адукацыі, аховы здароўя, гандлю, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання насельніцтва, у іншых галінах працоўнай дзейнасці;
  • за плённую працу па камуністычным выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць;
  • за поспехі ў галіне фізічнай культуры і спорту.

Медаль «За працоўную доблесць» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля Нахімава.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За працоўную доблесць» мае форму правільнага круга дыяметрам 34 мм. Сустракаецца таксама медаль дыяметрам 35 мм (1945 год).

На аверсе медаля ў верхняй частцы намаляваная пяціканцовая рэльефная зорка, пакрытая рубінава-чырвонай эмаллю, у цэнтры якой размешчаны сярэбраныя серп і молат. Адлегласць паміж вяршынямі супрацьлеглымі прамянямі зоркі — 19,2 мм, даўжыня бакавога боку прамяня — 6 мм. Пад зоркай змешчаны ў два радкі надпіс «ЗА ТРУДОВУЮ ДОБЛЕСТЬ» уціснутымі літарамі вышынёй 2,8 мм, пакрытымі рубінава-чырвонай эмаллю. У ніжняй частцы медаля размешчана рэльефны надпіс «СССР». Вышыня літар надпісу — 3,3 мм.

На адваротным баку медаля змешчаны ў два радкі рэльефны надпіс «ТРУД В СССР — ДЕЛО ЧЕСТИ». Вышыня літар надпісу — 2,5 мм.

Края медаля з абодвух бакоў абрамлены борцікам шырынёй 0,8 мм.

Медаль вырабляецца з серабра 925 пробы. Утрыманне серабра — 21 г. Агульная вага медаля без калодкі — 22,855±1,42 г.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай бэзавага колеру з дзвюма падоўжнымі чырвонымі палоскамі па краях. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня палосак па 2 мм.

Фатаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 38—39. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 55—56.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]