Перайсці да зместу

Вуліца Дзяржынскага (Барысаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Дзяржынскага
Барысаў
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць 1,9 км
Ранейшыя назвы Палынская, Бярэзінская, Аршанская, Маскоўская, Беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Дзяржынскага (руск.: улица Дзержинского) — вуліца ў Барысаве, размешчаная ў гістарычным раёне Старабарысаў.

Гістарычна частка вуліцы ад рынку на захад, да Бярэзіны называлася Палынскай. Паводле П. Шпілеўскага, такую назву яна атрымала ад таго, што на гэтым месцы была глыбокая сажалка з палыном. Частка вуліцы ад рынку на ўсход называлася Аршанскай, па кірунку да горада Оршы. Палынская (або Бярэзінская) і Аршанская вуліцы згадваюцца ў інвентары 1680 года[1].

У часы Расійскай імперыі Аршанская вуліца перайменавана ў Маскоўскую, бо выводзіла на маскоўскі тракт. У 1800 г. быў распрацаваны праект рэгулярнай перапланіроўкі Барысава, паводле якога ад плошчы разыходзіліся галоўныя вуліцы — Мінская, Полацкая, Лепельская, Маскоўская. П. М. Шпілеўскі адзначаў, што Барысаў мог пахваліцца даволі шырокімі і прамалінейнымі вуліцамі, якія амаль усе сыходзіліся каля рыначнай плошчы. Паводле слоў Шпілеўскага вуліца Маскоўская была выбрукавана каменем[1].

У часы нямецкай акупацыі 1940-х гг. перайменавана ў Беларускую вуліцу[1].

Зноскі