Вуліца Раманава (Магілёў)
Раманава Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Ранейшыя назвы | Чырвонай кавалерыі |
Вуліца Раманава (руск.: улица Романова) — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва.
Старая назва вуліца Чырвонай кавалерыі. Названа ў 1966 годзе ў гонар М. У. Раманава.
Працягласць 2720 м, ад вуліцы Чалюскінцаў да вуліцы Касманаўтаў. Знаходзіцца ў стадыі фарміравання. У асноўным на вуліцы захавалася старая забудова — 1-павярховыя жылыя дамы сядзібнага тыпу, толькі ў раёне, які прылягае да вул. Чалюскінцаў, збудаваны 2-павярховы будынак Дома быту і некалькі 4- і 5-павярховых жылых дамоў.
На вуліцы размешчаны аптэка, бібліятэка дзіцячая № 6, дзіцячыя яслі № 2 (на скрыжаванні з вул. Шчорса). На доме № 2 устаноўлена мемарыяльная дошка М. Ц. Раманаву. Паводле генплана горада 1980—1981 уваходзіць у перспектыўную зону забудовы заходняга планіровачнага раёна.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Романова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх