Вуліца Чалюскінцаў (Магілёў)
Чалюскінцаў Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 4440 |
Ранейшыя назвы | Быхаўская шаша |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Чалюскінцаў — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва. Адна з галоўных транспартных магістраляў горада.
Гістарычная назва Быхаўская шаша. У 1934 годзе перайменавана ў гонар экіпажа парахода «Чалюскін». Працягласць 4440 м, ад Бабруйскай шашы да моста цераз Дняпро.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца каля Дняпроўскага моста, ад скрыжавання Пушкінскага праспекта з Дняпроўскім спускам, як працяг апошняга. Мае дугападобную форму, першапачатковы кірунак на захад змяняцца бліжэй да граніцы горада паўднёвым кірункам. Праходзіць па мосце над ракой Дубравенкай недалёка ад яе вусця і Заводскай вуліцай, за паўднёвага боку прымыкаюць вуліца Свярдлова і завулак Свярдлова, з паўночнага — вуліца Вароўскага, перасякае вуліцу Мянжынскага-завулак Глінкі, з паўночнага боку прымыкаюць вуліца Раманава і завулак Чырвонага Флоту, з поўдня — Грушаўскі завулак. На скрыжаванні з праспектам Шміта і вуліцай Касманаўтаў двухузроўневая развязка. Далей праходзіць над вуліцай Хімікаў, з паўночна-заходняга боку прымыкаюць вуліцы Вішнявецкага, Мельнікава, Жбанкова, Успенскага, завулак Франко, з паўднёва-ўсходняга — вуліцы Гастэла, Аўтамабільная, Максіма Горкага, Рамашкі, Салтанаўская, Дашкаўская, Калінавая. За межамі горада пераходзіць у трасу P93.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стала фарміравацца ў пачатку 1930-х гадоў, але найбольш інтэнсіўна пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі паводле плана аднаўлення і рэканструкцыі Магілёва 1947—1950 гг. значна пашырылася тэрыторыя паўднёва-заходняга прамысловага раёна з прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці, каля якога забудоўваўся рабочы пасёлак фабрыкі (цяпер завод) штучнага валакна 2—3-павярховымі і часткова 1-павярховымі жылымі дамамі. Сучаснае аблічча вуліцы складаецца з 1960-х гадоў. У забудове пераважаюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі ў першых паверхах прадпрыемствамі гандалю і бытавога абслугоўвання, у раёне рабочага пасёлка захавалася забудова 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу.
У савецкія часы на вуліцы размяшчаліся стужкаткацкая фабрыка, штучнага валакна завод імя В. У. Куйбышава, жэлацінавы завод, гарбарны завод, рэгенератны завод, хлебазавод № 1, індпашыву і рамонту абутку фабрыка, камбінат бытавога абслугоўвання, магазіны, універсальная кнігарня «Маяк», майстэрні Мастацкага фонду БССР, Палац культуры завода штучнага валакна, бібліятэка № 1 імя Якуба Коласа, Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці, тралейбуснае дэпо, таксаматорны парк, СПТВ № 70 і № 44, стадыён «Хімік».
Паводле генплана Магілёва 1980—1881 гадоў вуліца ўваходзіў у перспектыўную зону забудовы заходняга планіровачнага раёна.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 37 — будынак былой Сярэдняй школы № 10.
- № 45 — філіял Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці.
- № 63а — Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт.
- № 65 — Магілёўская стужкаткацкая фабрыка.
- № 129 — хлебазавод № 1.
- № 139 — тралейбусны парк № 1, філіял Магілёўаблаўтатранса.
-
Сярэдняя школа № 10
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 8 — Запраўка Беларуснафта № 37
- № 10 — будынак былога мужчынскага епархіяльнага вучылішча (першая палова ХІХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000015
- № 54 — чатырохпавярховы жылы дом. Сваю мянушку «шэры дом» ён атрымаў у 1930-я гады, калі быў пабудаваны і пафарбаваны ў шэры колер. На першым паверсе размяшчаўся гастраном, які насіў такую ж назву. Пазней краму перанеслі ў дом праз дарогу, але яна так і не згубіла сваю назву. У доме правёў сваё дзяцінства і юнацтва расійскі поп-спявак Барыс Маісееў[1].
- № 56 — Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж.
- № 66 — аддзяленне Белпошты.
- № 64А — Палац культуры завода штучнага валакна.
- № 66А — Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж.
- № 84 — «Мажэліт».
- № 172А — Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці.
- № 178 — гасцініца «Славянская традыцыя».
-
Дом № 46
-
Дом па вуліцы Чалюскінцаў, 60А
-
Аддзяленне Белпошты
-
Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]На будынку заводакіраўніцтва завода штучнага валокна пастаўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар працаўнікоў фабрыкі І. В. Бубнова і М. А. Канавалава, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Каля прахадной у 1957 годзе пастаўлены помнік У. І. Леніну.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Челюскинцев улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Чалюскінцаў (Магілёў)