Перайсці да зместу

Вуліца Касманаўтаў (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касманаўтаў
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць 3,1 км
Ранейшыя назвы Какінакі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Касманаўтаў (руск.: улица Космонавтов) — вуліца, адна з галоўных транспартных магістралей у заходняй частцы Магілёва. Размешчана ў Ленінскім раёне.

Першапачаткова насіла назву Какінакі. Сучаснае аблічча вуліцы пачало складваецца з 1960-х гадоў. У 1961 годзе названа ў гонар савецкіх касманаўтаў.

На большай частцы даўжыні арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, ад плошчы Касманаўтаў — з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Міру і вуліцай Якубоўскага, перасякае вуліцу Лазарэнкі, вуліцу Заслонава і Гаражны завулак, на скрыжванні з якімі размешчана плошча Касманаўтаў, пасля скрыжавання з вуліцай Чалюскінцаў, на якім узведзена двухузроўневая развязка, пераходзіць у праспект Шміта. Таксама з паўднёва-ўсходняга боку да вуліцы прымыкаюць завулкі Ламакі, Мічурына, Белякова, вуліцы Пакрышкіна, Расковай, завулак Сонечны, вуліцы Шпітальная, Сенная, завулак Сенны, вуліцы Панфілаўская, Пугачова, Раманава, Чырвонага Флоту. Даўжыня вуліцы складае каля 3,1 км.

Забудову фарміруюць 5-, 9-павяховыя, пераважна жылыя, дамы, на частцы вуліцы захавалася забудова 1-павярховымі жылымі дамамі сядзібнага тыпу.

Зноскі

  • Космонавтов улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.