Вуліца Яўгена Міцкевіча (Рэчыца)
Вуліца Яўгена Міцкевіча Рэчыца | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Рэчыца |
Ранейшыя назвы |
вуліца Міцкевіча (1959—2015) вуліца Адама Міцкевіча (2015—2019) |
Ву́ліца Яўге́на Міцке́віча — вуліца ў Рэчыцы. Названая ў гонар Яўгена Пятровіча Міцкевіча, савецкага рэвалюцыянера і выведніка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Названая ў 1959 годзе ў гонар Яўгена Міцкевіча, насіла назву «вуліца Міцкевіча». 18 верасня 2015 года перайменаваная ў вуліцу Адама Міцкевіча, у гонар паэта. 26 сакавіка 2019 года рашэннем Рэчыцкага раённага савета дэпутатаў вуліца перайменаваная ў вуліцу Яўгена Міцкевіча.
Рэчыцкі раённы савет дэпутатаў тлумачыць перайменаванні памылкай, бо ніхто ў Савеце не ведаў у гонар каго першапачаткова была названая вуліца, якая насіла назву «вуліца Міцкевіча»[1]. У 2015 годзе раённы савет дэпутатаў прыводзіў назвы горада ў адпаведнасць з новымі правіламі найменавання, паводле якіх вуліцы ў гонар людзей мусяць змяшчаць імя і прозвішча.
Памятныя дошкі
[правіць | правіць зыходнік]На адным з дамоў змешчаная памятная дошка ў гонар Яўгена Міцкевіча.
Зноскі
- ↑ «Адбылася памылка». Тлумачым, чаму ў Рэчыцы перайменавалі вуліцу Адама Міцкевіча . euroradio.fm (5 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 8-4-2019. Праверана 8-4-2019.