Перайсці да зместу

Высокі Таўэрн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Высокі Таўэрн
ням. Hohe Tauern
47°10′00″ пн. ш. 12°30′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаЦэнтральныя Усходнія Альпы 
Плошча4 310 км²
Даўжыня105 км
Шырыня64 км
Найвышэйшая вяршыняГросглокнер 
Вышыня3798 м [1] 
Высокі Таўэрн (Аўстрыя)
Высокі Таўэрн
Высокі Таўэрн (Альпы)
Высокі Таўэрн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Высо́кі Та́ўэрн[2] (ням.: Hohe Tauern) — горны хрыбет у Аўстрыі, у сістэме Цэнтральных Усходніх Альпаў.

Хрыбет распасціраецца з захаду на ўсход больш чым на 100 км. Складаецца з некалькіх масіваў вышынёй да 3798 м (гара Гросглокнер) з альпійскімі формамі рэльефу. У заходняй частцы шматлікія каравыя і далінныя ледавікі. З паўночных схілаў хрыбта бяруць пачатак многія правыя прытокі ракі Зальцах, з паўднёвых — левыя прытокі Дравы. Восевую зону хрыбта складаюць старажытныя граніты і гнейсы. Да вышыні 1800—2000 м — хваёвыя лясы, вышэй — зараснікі кустоў і лугі. Праз Высокі Таўэрн на вышыні каля 1200 м пракладзены чыгуначны тунэль Зальцбург — Клагенфурт.

Паходжанне назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкае Hohe Tauern ад ням. ням.: hohe — высокі і даіндаеўрапейскага *taur (гл. кельт. twr, tor — скалістая гара)[3]. З’яўляецца антыподам Niedere Tauern, што перакладаецца як Нізкая гара[3].

  • Та́ўэрн Высо́кі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Та́уэрн // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 631. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Высо́кий Та́уэрн // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 107. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
  • Та́уэрн Высо́кий // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 472. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.