Вытворнае слова
Выгляд
Вытво́рнае сло́ва (матываванае, дэрыват) — слова, аснова якога матываваная па форме і значэнні асновай другога слова або словаў. Яно заўсёды двухкампанентнае. Складаецца з утваральнай (матывавальнай) часткі і фарманта.
Вытворных словаў у беларускай мове пераважная большасць. Словаў, якія не маюць словаўтваральных сувязяў з іншымі (невытворных) і не ўтвараюць іншых словаў, зусім нямнога. Іх называюць словамі з нулявой вытворнасцю. Гэта некаторыя запазычаныя словы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Падлужны. Беларуская граматыка ў 2 частках / Мікалай Бірыла. — Мінск: Навука і тэхніка, 1985. — Т. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. — 430 с. — 1 050 экз.
- Леў Шакун. Словаўтварэнне. — Мінск: Вышэйшая школа, 1978. — 128 с.