Перайсці да зместу

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь
Высшая аттестационная комиссия Республики Беларусь
Краіна
Адрас 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66
Тып арганізацыі Дзяржаўны орган
Кіраўнікі
Старшыня Гучок Аляксандр Яўгенавіч
Заснаванне
Дата заснавання 18 верасня 1992
vak.gov.by/be

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (ВАК Беларусі) — орган дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь падначалены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які праводзіць дзяржаўную палітыку і рэалізуе функцыю дзяржаўнага рэгулявання ў галіне атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. ВАК Беларусі ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства.

Да 1991 года навуковыя ступені і званні навукоўцам і выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў Беларускай ССР прысвойваліся Вышэйшым атэстацыйным камітэтам СССР.

Вышэйшая атэстацыйная камісія створана ў 1992 годзе пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1]. З 1995 года — Вышэйшы атэстацыйны камітэт. З 1997 года — Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт. З 2001 года — Вышэйшы атэстацыйны камітэт у складзе Камітэта па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2002 года — Вышэйшая атэстацыйная камісія[2].

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 сентября 1992 года № 564 «О создании Высшей аттестационной комиссии при Совете Министров Республики Беларусь»
  2. Рэспубліка Беларусь. Вышэйшая атэстацыйная камісія