Анатоль Паўлавіч Дастанка
Анатоль Паўлавіч Дастанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мікраэлектроніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук і акадэмік НАН Беларусі |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Анатоль Паўлавіч Дастанка (нар. 2 ліпеня 1937, в. Вобчын, Любанскі раён, Мінская вобласць) — вучоны ў галіне цвердацельнай мікраэлектронікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1979), прафесар (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Рэчанскую сярэднюю школу. У 1955—1957 гг. працаваў рознарабочым у г.п. Любань, у 1956—1957 гг. — машыністам халадзільных машын і ўстановак рыбазавода ў г. Гагры Грузінскай ССР. У 1957 г. паступіў у Таганрогскі радыётэхнічны інстытут, які закончыў у 1962 г. па спецыяльнасці «Электронныя прыборы» і быў пакінуты там на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, затым працаваў кіраўніком сектара па мікраэлектроніцы, начальнікам аддзела электронна-прамянёвай тэхналогіі. З 1970 г. працуе ў Мінску. З 1975 года загадчык заснаванай ім кафедры тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры (зараз кафедра сучасных электронных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі). З 1985 па 1993 г. — прарэктар, першы прарэктар па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1993 г. — старшыня Вышэйшай атэстацыйнай Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, а пасля яе пераўтварэння — старшыня Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Мае 248 вынаходніцтваў (укаранёна ў рэальную вытворчасць і навуковы працэс больш за 60).
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія БССР (1982) — за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне комплексу высокаэфектыўных тэхналагічных працэсаў і абсталявання для вытворчасці вырабаў мікраэлектронікі.
- Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991) за распрацоўку і ўкараненне высокаэфектыўных рэсурсазберагальных тэхналогій, якія забяспечваюць эканомію вострадэфіцытных і каштоўных матэрыялаў.
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па тэхналогіі вытворчасці ЭВМ, фізіка-хімічных і тэхналагічных дысцыплінах радыё- і электронна-вылічальнага профілю.
- Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР» (1982).
- Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік СССР» (1987).
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
- Залаты медаль ВДНГ СССР.
- Ганаровы грамадзянін горада Любані (1999).
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Технология интегральных схем. Мн.: Высшая школа, 1982.
- Плазменная металлизация в вакууме. Мн.: Наука и техника, 1983 (у суаўт.).
- Пленочные токопроводящие системы СБИС. Мн.: Вышэйшая школа, 1989 (сум. з В. У. Баранавым, Шаталавым).
- Технология и автоматизация производства радиоэлектронной аппаратуры. М: Радио и связь, 1989 (у суаўт.).
- Компьютерное моделирование процессов плазменного напыления покрытий / С. П. Кундас, А. П. Достанко, А. Ф. Ильющенко и др.; Бел. гос. ун-т информатики и радиоэлектроники и др. — Мн.: Бестпринт, 1998. — 211 с. — ISBN 985-6227-36-4.
- Плазменные процессы в производстве изделий электронной техники. Т. 1-3. Мн.: ФУАинформ, 2000—2001 (у суаўт.).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Даста́нка Анатоль Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 264. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Акадэмік Дастанка Анатоль Паўлавіч (руск.)
- Анатоль Паўлавіч Дастанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Біяграфія Анатоля Паўлавіча Дастанкі (руск.)
- Ганаровы грамадзянін Любані Дастанка Анатоль Паўлавіч
- Дастанка Анатоль Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Дастанка Анатолій Паўлавіч, доктар тэхнічных навук, электроніка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Любанскім раёне
- Выкладчыкі Таганрогскага радыётэхнічнага інстытута
- Выкладчыкі БДУІР
- Дактары тэхнічных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Прафесары
- Выпускнікі Таганрогскага радыётэхнічнага інстытута
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Заслужаныя вынаходнікі СССР
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Ганаровыя грамадзяне Любані