Вяжанка
Вёска
| ||||||||||||||||||||
Вяжа́нка (польск.: Wieżanka), беларуская назва — Ве́жанка (па-падляску: Viežanka) — прысёлак вёскі Волька ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Св. Антонія Пячорскага ў Курашэве[1]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Св. Біскупа Станіслава ў Нараве[2]).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вежанка была заснавана Яўстафім Халецкім каля 1570 г. у Бельскай пушчы. Да 1742 г. з'яўлялася каралеўскай уласнасцю, пасля была аддана Яну Юзафу Вільчэўскаму. Каля 1793 г. Вільчэўскія фундавалі тут уніяцкую капліцу (праўдападобна была пасля перанесеная ў Кленікі, а ў 1864 г. у Козлікі). Вядома, што на пачатку 19 ст. належала да ўніяцкай парафіі ў Кленіках, а ў 1903 г. да парафіі ў Ласінцы[3]. У міжваенны перыяд Вежанка прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 16 жыхароў (9 каталікоў і 7 праваслаўных, 8 жыхароў было палякамі і 8 беларусамі)[4]. Пасля Другой сусветнай вайны Вежанка была далучана да гміны Чыжы.
Зноскі
- ↑ Cerkiew św. Antoniego Pieczerskiego w Kuraszewie. Фейсбук. (польск.) (18 мая 2015).
- ↑ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (польск.). Diecezja drohiczyńska (18 мая 2015).
- ↑ Grzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna: Łosinka — Parafia na skraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski — Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 186—188
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (польск.) (18 мая 2015).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вяжанка