Вялікая сінагога (Пінск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Вялікая сінагога | |
---|---|
| |
52°06′47″ пн. ш. 26°06′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Пінск |
Канфесія | іўдаізм |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Дата заснавання | 1506 |
Дата пабудовы | 1616 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікая сінагога, або Кравецкая сінагога[1] — колішняя сінагога ў Пінску. Знаходзілася ў цэнтры горада, на вуліцы Бялова (вул. Каралевы Боны, раней вул. Папярочна-Школьнай)[1]. Твор архітэктуры рэнесансу XVII ст.. У 1940-я гады зруйнавана савецкімі ўладамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першую драўляную сінагогу ў Пінску збудавалі ў 1506 годзе[2]. У 1616 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную бажніцу.
У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) ў 1656 годзе будынак пацярпеў у пажары. Пазней бажніцу адбудавалі.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, калі Пінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, сінагога працягвала дзейнічаць.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Моцна пацярпела пры пажары горада 7 жніўня 1921 г., пазней пры рэканструкцыі былі зменены дах і завяршэнне пабудовы. Вакол сінагогі праходзіла вул. Акружная, на якой размяшчаліся яшчэ дзве сінагогі. Будынак быў падпалены нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны і ўжо ў савецкія часы канчаткова знесены. Тэрыторыя былой сінагогі часткова занятая гарадскім Домам культуры (паўночна-ўсходняя частка ГДК)[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэнесансу. Гэта быў абарончы будынак, амаль квадратны ў плане. Заходні фасад з левага боку вылучаўся круглай абарончай вежай.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Вонкавы выгляд
[правіць | правіць зыходнік]-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
1916 г.
-
1920 г.
-
1920 г.
-
1921 г.
-
1921 г.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
1925 г.
-
1930 г.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1915 г.
-
1916 г.
-
1920 г.
Зноскі
- ↑ а б в Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы. Сшытак 1. Сінагогі Беларусі / Барысюк Ю.. Кукуня В., і інш.. — Warszawa, 2016. — С. 32. — 344 с. — ISBN 978-83-940777-1-6.
- ↑ Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая сінагога (Пінск)