Перайсці да зместу

Віктар Іванавіч Анпілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іванавіч Анпілаў
руск.: Ви́ктор Ива́нович Анпи́лов
Нараджэнне 2 кастрычніка 1945(1945-10-02)
Смерць 15 студзеня 2018(2018-01-15) (72 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[1] і журналістыка[1]
Узнагароды
юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Іванавіч Анпілаў (2 кастрычніка 1945, с. Белая Гліна, Краснадарскі край — 15 студзеня 2018, Масква[2]) — расійскі журналіст і палітычны дзеяч, старшыня руху «Працоўная Расія».

Скончыў факультэт журналістыкі МДУ. Валодаў іспанскай, партугальскай і англійскай мовамі. Працаваў у Гостэлерадыё СССР, уласным карэспандэнтам Гостэлерадыё ў Нікарагуа. У 1990 годзе выбраны ў Массавет, заснаваў газету «Молния». У 1992 заснаваў рух «Працоўная Расія». Быў адным з арганізатараў акцый пратэсту ў кастрычніку 1993 года, за гэта арыштаваны. Вызвалены па амністыі ў лютым 1994 года. Безпаспяхова ўдзельнічаў у выбарах у Дзярждуму ў 1995 і 1999 годзе.

Памёр у 2018 годзе ад інсульту пасля трох дзён у коме[2].

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б Умер Виктор Анпилов / ТАСС, 15.01.2018