Перайсці да зместу

Віктар Сяргеевіч Аверын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Сяргеевіч Аверын
Дата нараджэння 5 ліпеня 1954(1954-07-05) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, палітык
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За працоўныя заслугі» медаль «За садружнасць у імя выратавання»

медаль «За заслугі» Цэнтральнага Праўлення Агульнарасійскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Саюз „Чарнобыль“ Расіі»[d]

ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Ганаровая грамата Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[d]

Ганаровая грамата Міністэрства надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь[d]

юбілейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»[d]

знак «У памяць аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС»[d]

Віктар Сяргеевіч Аверын (нар. 5 ліпеня 1954, Магілёў) — беларускі навуковец і палітык. Доктар біялагічных навук.

Скончыў Маскоўскую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга ветэрынарную акадэмію імя К. І. Скрабіна, біяхімік.

Працаваў старшым лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута фізіялогіі, біяхіміі і харчавання жывёл, старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі № 2, намеснікам дырэктара па навуковай працы, выконваючым абавязкі дырэктара рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі», загадчыкам аддзела радыяцыйнай аховы навуковага аддзела дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навуковапрактычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека». Дырэктар рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут радыялогіі» ў горадзе Гомелі.

Займае пасаду дэкана біялагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Аўтар больш як 160 навуковых прац, у тым ліку дзвюх манаграфій.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалямі «За супрацоўніцтва ў імя выратавання» Расійскай Федэрацыі, «За заслугі» II ступені Цэнтральнага Праўлення Агульнарасійскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Саюз „Чарнобыль“ Расіі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам "Юбілейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», знакам «У памяць аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС» Прэзідыума Цэнтральнага Савета Саюза «Чарнобыль» Расіі[2].

Зноскі

  1. Аверин Виктор Сергеевич Архівавана 20 кастрычніка 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2024. Праверана 5 лютага 2024.