Перайсці да зместу

Віктар Яўгенавіч Кульбачанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Яўгенавіч Кульбачанка
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя альпінізм
Нарадзіўся 27 красавіка 1962(1962-04-27)
Памёр 14 чэрвеня 2007(2007-06-14) (45 гадоў)
Пахаванне
Альма-матар
Трэнер Леанід Іванавіч Лазоўскі

Віктар Яўгенавіч Кульбачанка (1962—2007) — беларускі альпініст. Заслужаны майстар спорту РБ. Майстар спорту міжнароднага класа па альпінізме і скалалазанні.

Віктар Кульбачанка нарадзіўся ў 1962 годзе ў Светлагорску. У 1976 годзе з сям’ёй пераехаў у Жодзіна, дзе ён у 1979-м скончыў СШ № 2, а ў 1985 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «ўрач-гігіеніст»[1].

Займаўся прамысловым альпінізмам[1].

Жыў у Зеленаградзе разам з жонкай і дачкой Ульянай. У чэрвені 2007 года быў знойдзены мёртвым у падмаскоўным возеры[2].

Пахаваны ў Жлобіне[2].

Спартыўныя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]

Сваё першае ўзыходжанне здзейсніў у 1981 годзе ў альплагеры «Узункол». Далей былі горы Каўказа, Паміра-Алая, Цянь-Шаня[1].

Быў урачом у беларуска-югаслаўскай экспедыцыі 1990 года на піку Каржанеўскай. Здзейсніў сем узыходжанняў вышэйшай катэгорыі складанасці ў двойцы[1].

У 1991 годзе атрымаў званне «Снежны барс» за заваяванне ўсіх «сямітысячнікаў» СССР[3].

Лепшыя ўзыходжанні: Улу-Кара, Улу-Тау Усходняя ў двойцы, пік Камунізму, пік Перамогі, пік Вольная Іспанія ў двойцы зімой, Канчэнджанга — 1994 год[1].

18 мая 1998 года стаў першым грамадзянінам Беларусі, які здзейсніў паспяховае ўзыходжанне на гару Эверэст[1].

Зноскі

  • Путь «Снежного барса» : воспоминания и дневники первого белорусского альпиниста, покорившего Эверест / Виктор Кульбаченко. ― Минск, 2008.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1. — С. 370.
  • Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 245.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999.