Віктар Яўгенавіч Панін (фізік)
Віктар Яўгенавіч Панін | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 2020 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | механіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Mariya Bolshanina[d] |
Вядомыя вучні | Sergey Psakhie[d] |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Яўгенавіч Па́нін (10 лістапада 1930, Сяміпалацінск, Казахская ССР — 25 верасня 2020, Томск, Расія) — вучоны ў галіне фізікі трываласці і матэрыялазнаўства. Замежны член НАН Беларусі (2000). Акадэмік АН СССР (1987; чл.-кар. з 1981), Расійскай АН (1991), замежны член НАН Украіны (2009), доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1971). Ганаровы доктар Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000). Ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (2000). Ганаровы грамадзянін г. Томска (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (1952). З 1956 працаваў там жа: з 1959 — старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 — загадчык аддзела Сібірскага фізіка-тэхнічнага інстытута пры універсітэце. У 1980—1984 — намеснік дырэктара Інстытута оптыкі атмасферы Сібірскага аддзялення АН СССР. З 1984 — дырэктар Інстытута фізікі трываласці і матэрыялазнаўства Сібірскага аддзялення РАН, з 2002 — Дарадца РАН, загадчык лабараторыі гэтага інстытута. Адначасова з 1980 — загадчык кафедры Томскага політэхнічнага ўніверсітэта. З 1998 — галоўны рэдактар часопіса «Фізічная мезамеханіка».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні ў галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, фізікі трываласці і пластычнасці, матэрыялазнаўства. Распрацоўвае новы навуковы напрамак — фізічная мезамеханіка матэрыялаў, якая дазваляе звязаць механіку суцэльнага асяроддзя (макраўзровень), фізіку пластычнай дэфармацыі (мікраўзровень) і фізічнае матэрыялазнаўства. Сфармуляваў і абгрунтаваў асноўныя прынцыпы фізічнай мезамеханікі.
Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, 39 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В. А. Капцюга (2002) за цыкл работ «Фізічная мезамеханіка і новыя ўяўленні аб кантактным разбурэнні градыентных матэрыялаў: распрацоўка тэхналогій паверхневай інжынерыі матэрыялаў канструкцый».
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981, 1986), «За заслугі перад Айчынай» I (2007) і IV (1998) ступеней, медалямі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Структурные уровни деформации твердых тел. Новосибирск, 1985 (у суаўт.).
- Физическая мезомеханика и компьютерное конструирование материалов : в 2 т. Новосибирск, 1995 (у суаўт.).
- Поверхностные слои нагруженных твердых тел как мезоскопический структурный уровень деформации // Физ. мезомеханика. 2001. Т. 4, № 3 (у суаўт.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 10 лістапада
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Семеі
- Памерлі 25 верасня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Томску
- Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Замежныя члены НАНБ
- Матэрыялазнаўцы СССР