Віня-Пых (кніга)
Віня-Пых | |
---|---|
англ.: Winnie the Pooh | |
Жанр | дзіцячы раман[d] |
Аўтар | Алан Аляксандр Мілн |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 14 кастрычніка 1926 |
Выдавецтва | Methuen Publishing[d] |
Цыкл | Winnie-the-Pooh series[d] |
Ілюстратар | Ernest Howard Shepard[d] |
Наступны | The House at Pooh Corner[d] |
Персанажы | Віні-Пух, Piglet[d], Rabbit[d] і Eeyore[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Віня-Пых»[1], «Віні-Пух»[2] (англ.: Winnie the Pooh) — першая кніга прыгод мядведзіка Віня-Пыха, аўтарства A. A. Мілна (1926). Працяг прыгод у кніжцы «Пыхаў Закуток».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя часткі кнігі былі папярэдне надрукаваны ў форме апавяданняў. Першая частка, напрыклад, была адаптавана з апавядання «Падазроныя Пчолы», апублікаванага ў London Evening News, у час Божага Нараджэння 1925 г.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Кніга была перакладзена на больш чым 30 моў, у тым ліку, на лацінскую і эсперанта. На беларускай мове кніга была надрукавана ў 2007 годзе (перакладзена ў 2003 годзе).
Аўдыёкніга з беларускім перакладам выйшла ў 2022 годзе, у выдавецтве Кніжны Воз. Ролі агучылі Андрэй Дробыш, Алег Гарбуз (Віня-Пых), Крысціна Дробыш, Андрэй Мілюхін (апавядальнік, Парсючок, Іа).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Віня-Пых / Перакладчык: Віталь Воранаў. — Познань, «Белы крумкач» 2007. — 128 с.
- Аўдыёкніга, «Кніжны Воз», 2022.
Змест[3]
[правіць | правіць зыходнік]- У якой мы знаёмімся з Віня-Пыхам і грамадкай Пчол, і тут акурат пачынаюцца ўсе прыгоды
- У якой Пых ідзе ў госці і захрасае ў дзірцы
- У якой Пых і Парсючок пайшлі на паляванне і ледзь не злавілі Лыску
- У якой Вослік Іа губляе хвост, а Пых ягоны хвост знаходзіць
- У якой Парсючок сустракае Мамантука
- У якой Іа святкуе свой Дзень Нараджэння і атрымлівае два падарункі
- У якой Кенга і Малеча Ру з’яўляюцца ў Лесе, а Парсючку даюць лазню
- У якой Крыштусь Родзька вядзе палярную Экспедыцыю на Паўночнае Канцавоссе
- У якой Парсючок цалкам акружаны вадою
- У якой Крыштусь Родзька ладзіць мерапрыемства ў гонар Пыха, а пасля мы ўсе развітваемся
Цытаты
[правіць | правіць зыходнік]Спярша ён падумаў: «Гэтае бзыканне мусіць нешта азначаць. Так не бывае, каб нейкае бзыканне гудзела і бзыкала проста так, з ніадкуль. Калі я чую бзыканне, значыць, хтосьці бзыкае, а дзеля таго, каб бзыкаць, наколькі я разумею, трэба быць пчалой».
Зноскі
- ↑ У аўтарскім перакладзе Воранава.
- ↑ Паводле: Мілн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- ↑ Імёны паводле перакладу Воранава.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтарскі пераклад Воранава на беларускую мову Архівавана 2 сакавіка 2008.