Перайсці да зместу

Галактычны дыск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галактыка Скульптар (NGC 253) з'яўляецца прыкладам галактыкі, што мае дыск.

Галактычны дыск — гэта кампанент структуры лінзападобных і спіральных галактык.

Галактычны дыск уяўляе сабой плоскасць, у якой знаходзяцца спіралі, рукавы і перамычкі. У галактычным дыску, як правіла, змяшчаецца больш маладых зорак, газу і пылу, чым у галактычным гало.

Галактычны дыск складаецца з газу, пылу і зорак. Газ і пыл ўтвараюць «газавы дыск». Зоркі ўтвараюць «зорны дыск».