Галь Гадот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галь Гадот
Gal Gadot
Дата нараджэння 30 красавіка 1985(1985-04-30)[1] (38 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Ізраіля Ізраіль
Муж Yaron "Jaron" Varsano[d][3]
Дзеці Alma Varsano[d] і Maya Varsano[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, мадэль, удзельніца конкурсу прыгажосці, фотамадэль, кінапрадзюсар, beauty pageant winner, тэатральная актрыса, тэлеактрыса, удзельніца конкурсу прыгажосці, актрыса агучвання, brand ambassador, celebrity branding, runway model, Soldiers of the Israel Defense Forces
Кар’ера 2007 — цяпер. час
Узнагароды
IMDb ID 2933757
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галь Гадот (іўр.: גל גדות; нар. 30 красавіка 1985, Рош-га-Аін, Ізраіль) — ізраільская актрыса і мадэль, найбольш вядомая ролямі ў серыі фільмаў «Фарсаж» і кінакоміксе «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Галь нарадзілася і вырасла ў невялікім горадзе Рош-га-Аін, у цэнтральным рэгіёне Ізраіля[5]. На іўрыце яе імя азначае «хваля», а прозвішча — «берагі ракі» або «берагі»[6]. Яе сям’я іўрытызавала сваё прозвішча з Грынштэйн на Гадот[7]. Яе бацькі нарадзіліся ў Ізраілі, а баба і дзед прыехалі з Еўропы[8].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Галь спачатку планавала стаць юрыстам[9]. Тым не менш, маючы 18 гадоў, яна прыняла ўдзел і перамагла ў конкурсе Міс Ізраіль 2004. Пасля гэтага яна адправілася ў Эквадор на конкурс Міс Сусвет, дзе заняла месца па-за топ-15. З таго ж года Галь служыла ў ізраільскай арміі на працягу двух год[10].

У 2008 годзе грала галоўную ролю ў ізраільскай драме Bubot. Праз год з’явілася як Жызель у чацвёртым фільме серыі «Фарсаж». У 2010 годзе атрымала невялікую ролю ў прыгодніцкім фільме «Рыцар дня»[11]. У тым жа годзе з’явілася ў фільме Date Night у ролі Натаніі, сяброўкі персанажа Марка Уолберга. У 2011 Гадот працягнула працу над роллю Жызель у пятым фільме з франшызы «Фарсаж», а ў 2013 з’явілася ў шостай частцы.

У снежні 2013 года кампанія DC Entertainment абвясціла, што Гадот атрымлівае роль Цуда-Жанчыны ў фільме «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці» і падпісвае кантракт на два сіквелы, «Ліга Справядлівасці» і «Цуда-Жанчына»[12][13][14]. Гадот вучылася выкарыстанню халоднай зброі, кітайскаму баявому майстэрству, кікбоксінгу, капаэйры і бразільскаму джыў-джытсу для ролі[15].

Зноскі

  1. Gal Gadot // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 жніўня 2023.
  3. https://dailyentertainmentnews.com/movies/yaron-varsano-wonder-woman-actress-gal-gadots-husband/ Праверана 12 лютага 2022.
  4. https://www.ynet.co.il/articles/0,7340,L-3868197,00.html
  5. Chatting With 'Fast Five' Star Gal Gadot(недаступная спасылка). The Forward (2 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 7 September 2013.
  6. Halutz, Avshalom. Who is Gal Gadot, Hollywood's next Wonder Woman?. Haaretz (6 снежня 2013). Праверана 4 January 2014.
  7. Appearance on Jimmy Kimmel Live, 15 March 2016.
  8. ynet גל גדות - בלייזר. ynet.
  9. "Gal Gadot Is Wonder Woman: "She Is Not Relying on a Man, and She's Not There Because of a Love Story"". Glamour [англійская]. 2016-03-07. Архівавана з арыгінала 2020-12-29. Праверана 2020-02-03.
  10. UMM.COM - Urban Male Magazine(недаступная спасылка). Umm.ca. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 4 December 2013.
  11. JUF : Teens : Celebrities : Gal Gadot. JUF. Праверана 4 January 2014.
  12. Gal Gadot cast as Wonder Woman: Comics world reacts on Twitter. Hero Complex - movies, comics, pop culture - Los Angeles Times (5 снежня 2013).
  13. Begley, Chris. Gal Gadot signed a 3 movie deal as Wonder Woman (video). Batman News. Праверана 22 January 2014.
  14. Kroll, Justin. ‘Wonder Woman’ Gal Gadot Signs Three-Picture Deal with Warner Bros.. Variety. Праверана 23 January 2014.
  15. Doran, Michael (27 December 2013). "GAL GADOT Responds To Being 'Too Skinny' for WONDER WOMAN". Newsarama. Праверана 24 February 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]