Галёнка (ежа)
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Eisbein-1.jpg/220px-Eisbein-1.jpg)
Галёнка — ніжняя частка задняй канечнасці ў земнаводных і наземных пазваночных, паміж сцягном і ступнёй.
У кулінарыі найбольшае значэнне мае свіная галёнка, асабліва папулярная ў нямецкай кухні, а таксама ў чэшскай, польскай, беларускай і іншых. Галёнку вэндзяць, соляць, тушаць, запякаюць, фаршыруюць (варачы ў піве з гваздзікамі). Вараная (з гароднінай і карэннем) галёнка, з гарнірам з тушанай капусты або гарохавым пюрэ лічыцца выдатнай закускай да халоднага піва або гарэлкі. З галёнкі таксама вырабляюць квашаніну, сальцісон, вараць гарох, фасолю ды іншыя супы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Галёнка // Праект «Наша ежа»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галёнка (ежа)