Галіяф
Галіяф — герой біблейскай міфалогіі, філістымлянскі волат, чалавек незвычайнага росту і сілы.
У час вайны з ізраільцянамі ён выклікаў на адзінаборства каго-небудзь з прадстаўнікоў варожага войска. На яго выклік адгукнуўся юны пастух Давыд, які выступіў з пастуховым посахам і прашчай з пяццю камянямі, стрэлам з прашчы ён і забіў Галіяфа.[1]
Сказанне пра Галіяфа, відаць, спачатку было эпізодам з цыкла старажытнаяўрэйскіх эпічных паданняў, у якіх адлюстравалася барацьба ізраільцян са сваімі суседзямі філістымлянамі, а пазней было перанесена ў Біблію на старонкі першай кнігі «Царствы». Гэты старажытны літаратурны сюжэт адзінаборства знайшоў сваё адлюстраванне таксама на старонках шматлікіх пазнейшых літаратурных твораў, у т.л. Аповесці мінулых гадоў дзе апавядаецца пра змаганне вял. кн. кіеўскага Уладзіміра з нашэсцем печанегаў.[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 144. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галіяф