Першая кніга Царстваў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Першая кніга Царствы)
Jump to navigation Jump to search
Самуіл памазвае Давіда на царства (Парыжскі псалтыр)

Пе́ршая кні́га Ца́рстваў — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з'яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Першай кнігай Самуіла».

Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуілам, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнутая яго паслядоўнікамі. Складаецца з 31 раздзелу. Выкладае гісторыю Ізраіля да смерці Саула.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]