Ганна Лінд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілвэ Ганна Марыя Лінд
Anna Maria Lindh
Сцяг1-ы Міністр замежных спраў Швецыі
7 кастрычніка 1998 — 11 верасня 2003
Кіраўнік урада Ганс Ёран Персан

Нараджэнне 19 чэрвеня 1957(1957-06-19)
Стакгольм, Швецыя
Смерць 11 верасня 2003(2003-09-11) (46 гадоў)
Стакгольм, Швецыя
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні шведск.: Ylva Anna Maria Lindh
Бацька Staffan Lindh[d]
Муж Бо Холмберг
Дзеці Філіп, Давід
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілвэ Ганна Марыя Лінд (шведск.: Ylva Anna Maria Lindh, 19 чэрвеня 1957 — 11 верасня 2003) — шведскі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі, міністр замежных спраў Швецыі з 1998 па 2003 гады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ганна Лінд нарадзілася ў 1957 годзе ў стакгольмскім раёне Эншэдэ. У палітычнае жыццё ўключылася ўжо ў 12 гадоў, удзельнічаючы ў акцыях пратэсту супраць В’етнамскай вайны і працы Шведскай сацыял-дэмакратычнай маладзёжнай лігі. У 1982 годзе скончыла юрыдычны факультэт Упсальскага ўніверсітэта са ступенню бакалаўра і ў той жа год была абрана ў Парламент. У 1984 яна ўзначаліла маладзёжную лігу Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі, а ў перыяд з 1991 па 1994 год з’яўлялася членам гарадскога савета Стакгольма.

У 1994 годзе Лінд заняла пасаду міністра па абароне навакольнага асяроддзя ва ўрадзе Інгвара Карлсана, а ў 1998 новы прэм’ер-міністр краіны, Ёран Персан, прызначыў яе на пасаду міністра замежных спраў. Лінд выступала з асуджэннем палітыкі Злучаных Штатаў у Іраку, а таксама крытыкавала палітыку ўрадаў Арыэля Шарона і Сільвіа Берлусконі. У той жа час яна была актыўным прыхільнікам пашырэння ЕС і выказвалася за ўступленне Швецыі ў Еўрапейскі Саюз і ў зону еўра[4].

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

10 верасня 2003 года ў супермаркеце ў цэнтры Стакгольма на Ганну Лінд быў здзейснены замах. Нападнік нанёс ёй некалькі ўдараў нажом, пасля чаго схаваўся. Лінд была дастаўлена ў Каралінскую бальніцу, дзе ўрачы на працягу некалькіх гадзін змагаліся за яе жыццё. Аднак ранняй раніцай 11 верасня яна сканала ад атрыманых ран[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ганна Лінд была замужам, у яе засталіся двое сыноў.

Зноскі

  1. Ylva Anna Maria Lindh // http://www.finngraven.se/(S(d5fyhe0fuopj1e5sqe2qu5fv))/DisplayInfo.aspx?id=4361402FinnGraven.se. Праверана 27 сакавіка 2017.
  2. Anna Maria Lindh // (unspecified title) Праверана 18 мая 2018.
  3. а б Ylva Anna Maria Lindh Праверана 22 жніўня 2020.
  4. Біяграфія Ганны Лінд. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 19 студзеня 2018.
  5. Панкін Б.. Прыватная смерць Ганны Лінд. Расійская газета.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]