Перайсці да зместу

Ганна Яўгенаўна Бацюшка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Яўгенаўна Бацюшка
Пол жанчына
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Нарадзілася 24 кастрычніка 1981(1981-10-24) (42 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 164 см
Вага 69 кг[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Яўгенаўна Бацюшка (нар. 24 кастрычніка 1981, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларуская спартсменка (цяжкая атлетыка). Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2001). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004).

Скончыла Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву (2001), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Выхаванка Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе «Спортальянс».

З 1999 года — у складзе нацыянальнай каманды Беларусі.

Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў (2000). Сярэбраны прызёр XXVIII (2004), удзельніца XXVII (2000) і XXIX (2008) Алімпійскіх гульняў. Чэмпіёнка і рэкардсменка свету ў рыўку (2003), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў суме дваяборства (2003), сярэбраны прызёр (2005) і бронзавы прызёр (2006) чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі. Устанавіла 9 нацыянальных рэкордаў.

Трэнеры: Б. П. Кухарэнка (1990—1994), І. А. Баранаў (1995—2000), У. Я. Шаршукоў (з 2000), А. Г. Зінчанка (з 2001).

Спартыўныя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў (2000, Балгарыя) — 1 месца
  • Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы (2003, Канада) — 1 месца ў рыўку, 3 месца ў суме дваяборства
  • Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы (2005, Балгарыя) — 2 месца
  • Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы (2006, Польшча) — 3 месца

Узнагароджана юбілейным медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».

Зноскі

  • Александров, А. Есть медаль! / А. Александров // Химик (Новополоцк). — 2004. — 20 авг. — С. 1.
  • Анна Батюшко // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. — Доп. изд. — Витебск : Витебская областная типография, 2011. — С. 122—127.
  • Батюшко Анна Евгеньевна // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Л. П. Козик [ и др.]. — Минск, 2011. — Т. 1 : А-М. — С. 332.
  • Батюшко Анна Евгеньевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2005. — Т. 1. — С. 219.
  • Петриков, А. М. Батюшко Анна Евгеньевна / А. М. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 57.
  • Плысов, В. Двойной успех белорусок / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. — 2004. — 21 авг. — С. 1.
  • Факеев, В. «Афины-Пекин» — олимпийский транзит / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2004. — 16 лістап. — С. 4.
  • Фенченко, А. Победа на двоих / А. Фенченко // Народнае слова. — 2005. — 15 студз. — С. 6.