Гары (Свярдлоўская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Гары
|
Га́ры (руск.: Га́ри) — пасёлак гарадскога тыпу ў Свярдлоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Гарынскай гарадской акругі. Насельніцтва — 1989 жыхароў (2021 г.). Пасёлак Гары размешчаны на паўночным усходзе Свярдлоўскай вобласці, на правым беразе ракі Сосьвы, у ніжнім цячэнні, і злучаны аўтадарогай з пасёлкам Сосьва і горадам Сяровым. Адлегласць да найбліжэйшай чыгуначнай станцыі Сосьва Новая — 55 кіламетраў.