Гвадыяна
Выгляд
Гвадыяна | |
---|---|
ісп. Guadiana, парт. Guadiana | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 778 км |
Басейн | 67 700 км² |
Расход вады | 26−78 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Кастыльскае пласкагор'е |
• Месцазнаходжанне | Муніцыпалітэт Вільярубіа |
• Каардынаты | 39°07′53,61″ пн. ш. 03°43′58,64″ з. д.HGЯO |
Вусце | Кадыскі заліў |
• Месцазнаходжанне | Муніцыпалітэт Віла-Антоніу |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 37°10′06,44″ пн. ш. 07°23′45,14″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Атлантычны акіян |
|
|
Іспанія | Кастылія — Ла-Манча |
Партугалія | Алгарві |
Краіны | |
Басейн ракі Гвадыяна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гвадыяна (ісп.: Guadiana, парт.: Guadiana, араб. نهر يانة Wadi Ana, лац.: Anas) — рака ў Іспаніі і Партугаліі.
Даўжыня ракі 820 км, плошча вадазборнага басейна 68 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 80 м³/с. Бярэ пачатак на плато Ла-Манча, далей цячэ ў глыбокай даліне, што ўразаецца ў плато Новай Кастыліі, а затым па нізіне Эстрэмадура, перасякае ўзгорыстую раўніну Алентэжу і выходзіць на берагавую раўніну; упадае ў Кадыскі заліў Атлантычнага акіяна, утвараючы эстуарый. Жыўленне дажджавое. Найбольшая воднасць зімой і вясной; летам — межань. Буйное вадасховішча Сіхар.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гвадиана // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 110. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)