Перайсці да зместу

Гвардыя Людова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гвардыя Людова
пол. Gwardia Ludowa
«Пястоўскі арол» — эмблема Гвардыі Людовай
«Пястоўскі арол» — эмблема Гвардыі Людовай
Гады існавання 6 студзеня 1942 — 1 студзеня 1944
Краіна Польшча
Падпарадкаванне Польская Работніцкая Партыя
Тып партызанскі рух[d]
Марш Марш Гвардыі Людовай — песня «My ze spalonych wsi»
(«Мы са спаленых вёсак»)
Войны Другая сусветная вайна
Удзел у
Знакі адрознення Logogl

Гвардыя Людова (польск.: Gwardia Ludowa, GL — «народная гвардыя») — вайсковая арганізацыя Польскай Работніцкай Партыі, якая была ўтворана ў студзені 1942 года і ў 19421943 у Генерал-губернатарстве (нацысцкая Германія), то-бок на акупаваных Германіяй польскіх тэрыторыях.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Антыфашысцкая барацьба левых і камуністычных сіл у пачатковы перыяд нямецкай акупацыі Польшчы была ў значнай ступені ўскладнена адсутнасцю адзінай арганізацыйнай структуры (Камуністычная партыя Польшчы была распушчана летам 1938 года па рашэнні Камінтэрна — хоць пасля гэтае рашэнне было прызнана неабгрунтаваным), а таксама ў сувязі з гібеллю ў верасні 1939 года шэрагу актывістаў, якія прымалі ўдзел у баях з нямецкімі войскамі (у прыватнасці, камуністы Варшаўскай арганізацыі ўдзельнічалі ў абароне сталіцы у складзе рабочай брыгады абароны Варшавы і рабочых батальёнаў).

Утварэнне падпольных арганізацый і груп сацыялістычнай арыентацыі пачалося ў 1940—1941 гадах (у прыватнасці, у пачатку 1940 года ў сталіцы паўсталі «Таварыства сяброў СССР», арганізацыя камуністаў Варшавы «Молат і серп», група «Бюлетэняўцы» і «Работніцкая гвардыя», у Лодзі ў снежні 1940 года быў утвораны «Камітэт сабатажу»). Некалькі пазней, у 1941 годзе паўсталі іншыя падпольныя арганізацыі: «Пралетарый», «Работніцка-сялянская баявая арганізацыя»(«РХОБ»), «Спартакус» і інш.

Іх кансалідацыя пачалася напрыканцы верасня — пачатку кастрычніка 1941 года, напрыканцы 1941 года была сфармавана арганізацыя «Саюз вызваленчай барацьбы» (Związek Walki Wyzwoleńczej, ZWW), у кіраўніцтва якой увайшлі Ежы Альбрэхт, Юзаф Больцэжак, Марыя Спыхальскі і Францішак Ляньчыцкі.

Пры ZWW была створана вайсковая арганізацыя, якая налічвала некалькі невялікіх баявых груп.

У кастрычніку 1941 года ZWW апублікаваў дэкларацыю з заклікам да пачатку барацьбы з акупантамі і стварэння адзінага антыфашысцкага фронту.

У студзені 1942 года, пасля стварэння Польскай Работніцкай Партыі, быў апублікаваны маніфест «Да працоўных, сялянаў, інтэлігенцыі! Да ўсіх польскіх патрыётаў!» з заклікам да актывізацыі барацьбы супраць фашыстаў.