Гвіда Гвініцэлі
Гвідо Гвініцэлі | |
---|---|
Guido Guinizelli dei Principi | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1230[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1276[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Італія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Кірунак |
«dolce stil nuovo» «салодкі новы стыль» |
Гвіда Гвініцэлі (італ.: Guido Guinizelli dei Principi; каля 1230-1276) — найбуйнейшы з паэтаў Італіі да Дантэ і непасрэдны настаўнік Дантэ ў лірыцы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з Балонні са старажытнай знакамітай сям'і. Памёр у выгнанні. Да нас дайшла толькі нязначная колькасць твораў Гвініцэлі (канцон і санетаў), але гэтыя творы лічацца першымі ўзорамі арыгінальнай італьянскай паэзіі. Да Гвініцэлі італьянская паэзія, «сіцылійская школа», наследвала творы правансальскіх трубадураў; Гвініцэлі спалучыў у сваёй творчасці, з аднаго боку, філасофскія і спірытуалістычныя элементы (канцоны), успрынятыя Дантэ ад Гвініцэлі, а з другога - паэтычны рэалізм (некаторыя санеты Гвініцэлі - рэальныя малюнкі, незвычайныя для яго папярэднікаў). Школа Гвініцэлі, так званая «Балонская», з'яўлялася першым носьбітам «dolce stil novo» - «салодкага новага стылю».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Inglese G. GUIDO Guinizzelli // Dizionario Biografico degli Italiani — 2004. — Vol. 61.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118543512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ https://data.bnf.fr/en/12159526/guido_guinizelli/