Перайсці да зместу

Гданьская суднаверф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гданьская суднаверф
Тып spółka akcyjna[d]
Заснаванне 1945
Ранейшыя назвы Гданьская суднаверф імя У. І. Леніна
Краіна
Размяшчэнне Польшча Гданьск, Польшча
Адрас
Галіна суднабудаванне
Колькасць супрацоўнікаў каля 2000 (2019)
Сайт gdanskshipyard.pl

Гданьская суднаверф (польск.: Stocznia Gdańska) — суднабудаўнічае прадпрыемства ў Гданьску, Польшча. Вядома як месца ўзнікнення прафсаюза «Салідарнасць» у 1980 годзе.

Гданьская суднаверф была заснавана ў 1945 годзе як дзяржаўнае прадпрыемства, на тэрыторыі былых нямецкіх верфяў Schichau-Werft і Danziger Werft. Абедзве верфі значна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны.[1] У 1967—1989 гадах прадпрыемства вядома як Гданьская суднаверф імя У. І. Леніна.

У жніўні 1980 года забастоўка на Гданьскай суднаверфі вымусіла камуністычныя ўлады ПНР легалізаваць першы ва Усходняй Еўропе незалежны прафсаюз Салідарнасць. Менавіта тут Лех Валенса падпісаў з віцэ-прэм’ерам Мечыславам Ягельскім Гданьскія пагаднення 31 жніўня 1980 года. Гданьская суднаверф мела важную ролю і ў забастовачным руху 1988 года, які ініцыяваў трансфармацыю ПНР у Трэцюю Рэспубліку.[2]

У 1990—1996 гадах прадпрыемства — акцыянернае таварыства, больш за 60 % акцый ва ўласнасці польскай дзяржавы, астатнія належалі працоўнаму калектыву. Пасля судовага рашэння пра банкруцтва 8 жніўня 1996 года «Салідарнасць» разгарнула збор ахвяраванняў. Да снежня 1997 года сабрана больш за 5,2 мільёны злотых (больш за 1,6 мільёны долараў ЗША). Праца на суднаверфі не спынялася, але колькасць занятых і аб’ёмы вытворчасці рэзка скараціліся.

8 верасня 1998 года АТ «Суднабудаўнічая верф Гданьск» прададзена за 115 мільёнаў долараў ЗША суднабудаўнічай карпарацыі «Труймяста», асноўным уладальнікам якой было АТ «Суднаверф Гдыня». Гданьская суднаверф ператворана ў новае структурнае падраздзяленне і атрымала назву «Гданьская суднабудаўнічая верф — Група АТ „Суднабудаўнічая верф Гдыня“»[3].

Станам на канец 2019 года, на Гданьскай суднаверфі працуе каля 2 тысяч чалавек (прыкладна ў 10 разоў менш за пачатак 1980-х гадоў). Эканамічны стан прадпрыемства нестабільны.[4]

Зноскі

  1. Stocznia Gdańsk S.A.(недаступная спасылка). web.archive.org (16 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2008. Праверана 11 снежня 2023.
  2. 1980: Shipyard Poles strike for their rights (англ.) (14 жніўня 1980). Праверана 11 снежня 2023.
  3. Strona główna (англ.). Stocznia. Праверана 10 снежня 2023.
  4. Gdansk Shipyard | Lenin Shipyard - What happens here moves the world (англ.). www.local-life.com. Праверана 11 снежня 2023.