Лех Валенса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лех Валенса
польск.: Lech Wałęsa
Лех Валенса
POL COA Wałęsa.png
Асабісты герб Леха Валенсы, як кавалера ордэна Серафімаў[1]
сцяг
2-і Прэзідэнт Польшчы
23 снежня 1990 — 23 снежня 1995
Папярэднік: Войцех Ярузельскі
Пераемнік: Аляксандр Квасьнеўскі
 
Партыя: Салідарнасць
Дзейнасць: палітык, Электраманцёр, прафсаюзны дзеяч, эканаміст
Веравызнанне: каталік
Нараджэнне: 29 верасня 1943(1943-09-29) (73 гады)
в. Папова,
Данцыг — Заходняя Прусія,
Германія цяпер Куяўска-Паморскае ваяводства Польшча
Жонка: Danuta Wałęsa[d]
Дзеці: Яраслаў Валенса[d]
 
Аўтограф: Lech Walesa Signature.svg
 
Узнагароды:

Лех Вале́нса (польск.: Lech Wałęsa, 29 верасня 1943) — былы польскі дзяржаўны дзеяч і прафсаюзны актывіст. Адзін з заснавальнікаў і лідараў «Салідарнасці», першага незалежнага прафсаюза на тэрыторыі Савецкага блока. Уладальнік Нобелеўскай прэміі міру 1983 года і першы абраны прэзідэнт Трэцяй Польскай рэспублікі з 1990 да 1995 года.

Валенса быў электрыкам па прафесіі і неўзабаве пасля пачатку працы на суднабудаўнічым заводзе імя Леніна (цяпер Гданьская судаверф) стаў прафсаюзным актывістам, за што падвяргаўся пераследу з боку камуністычных уладаў, змяшчаўся пад нагляд, быў звольнены ў 1976 годзе і некалькі разоў быў арыштаваны. У жніўні 1980 года адыграў важную ролю ў палітычных перамовах, якія прывялі да новага Гданьскага пагаднення паміж страйкоўцамі і ўрадам. Стаў адным з заснавальнікаў прафсаюзнага руху «Салідарнасць». Пасля таго, як у Польшчы было ўведзена ваеннае становішча, а «Салідарнасць» была абвешчана па-за законам зноў быў арыштаваны. Пасля вызвалення працягваў сваю актыўнасць і займаў бачнае месца ў падрыхтоўцы пагаднення Польскага круглага стала 1989 года, якое прывяло да паўсвабодных парламенцкіх выбараў у чэрвені 1989 года і ўрада з удзелам «Салідарнасці».

На ўсеагульных выбарах 1990 года паспяхова балатаваўся на адноўленую пасаду прэзідэнта Польшчы. Кіраваў пераходам Польшчы ад камунізму да пост-камуністычнай дзяржавы, але яго папулярнасць аслабла і яго роля ў польскай палітыцы паменшылася пасля таго, як ён прайграў некалькі адсоткаў на прэзідэнцкіх выбарах 1995 года Аляксандру Квасьнеўскаму. У 2016 годзе працягвае чытаць лекцыі па гісторыі і палітыцы ў Польшчы і за мяжой.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў электрыкам у Гданьску. У 1980 стварыў непадкантрольны дзяржаве прафсоюз «Салідарнасць». У канцы 1981 рэжым генерала Ярузельскага абвясціў «Салідарнасць» па-за законам, і Валенса быў зняволены ў турму амаль на год. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1983) за дзейнасць у падтрымку правоў працоўных. Валенса адыграў галоўную ролю ў перамовах з урадам у 1988 і 1989 г., вынікам якіх стала легалізаванне «Салідарнасці» і іншых прафзвязаў.

У 1990 Лех Валенса быў абраны прэзідэнтам Польшчы. Перад ім стаялі цяжкія праблемы палітычнай нестабільнасці і пераходу Польшчы да вольнай рыначнай эканомікі. У 1995 Лех Валенса прайграў наступныя прэзідэнцкія выбары. Удзельнічае ў міжнародным палітычным жыцці.

Зноскі

  1. Аўтар герба А. Хеймоўскі


Папярэднік:
Войцех Ярузельскі
Прэзідэнт Польшчы
23 снежня 199023 снежня 1995
Пераемнік:
Аляксандр Квасьнеўскі