Гелікон (музычны інструмент)
Выгляд
Гелікон | |
---|---|
Класіфікацыя | Медны духавы інструмент, Аэрафон |
Роднасныя інструменты | Туба, Сузафон |
Гелікон на вікісховішчы |
Гелікон — нізкі па гучанні медны духавы інструмент, ужываецца толькі ў ваенных аркестрах. У сімфанічных аркестрах гелікон не выкарыстоўваецца, бо яго замяняе туба (гучанне гэтых інструментаў аднолькавае). Гелікон зручны для выкарыстання ў арміі тым, што музыкант можа граць на ім, напрыклад, седзячы верхам на кані — выгнутая трубка гелікона вешаецца на левае плячо, і рукі для грання застаюцца свабоднымі. Гелікон быў вынайдзены ў Расіі ў першай палове XIX стагоддзя. Карыстаецца папулярнасцю ў цэнтральнай і ўсходняй Еўропе.