Генадзь Леанідавіч Бортнікаў
Генадзь Леанідавіч Бортнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 2007 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0097551 |
Генадзь Леанідавіч Бортнікаў (руск.: Генна́дий Леони́дович Бо́ртников; 1 красавіка 1939, Масква — 24 сакавіка 2007, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Генадзь Бортнікаў нарадзіўся 1 красавіка 1939 года ў Маскве. У 1962 годзе скончыў Школу-студыю МХАТ (курс Г. А. Герасімава, А. М. Карэва) і быў прыняты ў трупу Тэатра імя Массавета.
На працягу многіх гадоў Бортнікаў быў адным з вядучых акцёраў тэатра. Найбольш значныя працы — Раскольнікаў у «Пецярбургскіх снах» і Смердзякоў у «Братах Карамазавых» паводле Ф. М. Дастаеўскага, галоўная роля ў спектаклі паводле аповесці Г. Бёля «Вачыма клоўна» — пастаноўка і сцэнаграфія Генадзя Бортнікава. Пасля ён таксама займаўся рэжысурай.
У кіно Бортнікаў дэбютаваў у 1961 годзе ў фільме «Дарослыя дзеці»; самая буйная праца — галоўная роля ў фільме «Падарванае пекла».
Захапляўся жывапісам, і яго мастацкія працы знаходзілі адабрэнне ў Эрнста Неізвеснага. У якасці мастака і аўтара касцюмаў Бортнікаў аформіў некалькі спектакляў.
Генадзь Бортнікаў памёр у Маскве 24 сакавіка 2007 года ад інфаркту на 68-м годзе жыцця. Пахаваны на Увядзенскіх могілках (участак № 11).
Зноскі
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выпускнікі Школы-студыі ММАТ
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Асобы
- Акцёры СССР
- Акцёры Расіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Памерлі ад інфаркту міякарда