Георгій Андрэевіч Волкаў
Георгій Андрэевіч Волкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1922 (102 гады) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 сакавіка 2000 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Тэатр | |
Ролі | гл. у тэксце |
Спектаклі | гл. у тэксце |
Узнагароды |
Георгій Андрэевіч Волкаў (20 ліпеня 1922, г. Масква — 15 сакавіка 2000) — беларускі і рускі акцёр і рэжысёр. Народны артыст БССР (1967)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча ў 1944, Вышэйшыя тэатральныя курсы пры Ленінградскім інстытуце імя А. Астроўскага ў 1951[1].
Удзельнічаў у стварэнні Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра — з 1944 года акцёр, з 1951 года акцёр і рэжысёр, у 1965−1979 гг. галоўны рэжысёр. У 1979—1985 гг. — загадчык кафедры, да 1987 г. выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[1].
Памёр 15 сакавіка 2000 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вострая характарнасць у спалучэнні з тонкім псіхалагічным аналізам і лірызмам адрознівалі Волкава-акцёра[1].
Сярод лепшых роляў: Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў (п’еса) » К. Гальдоні, Трыстан («Сабака на сене » Лопэ дэ Вэга), барон Врангель («Фінал» П. Строгава). Сярод пастановак «Юнацтва бацькоў» Б. Гарбатава ) (1952), «У добры час» В. Розава (1955), «Арганаўты» Ю. Эдліса (1963), «Дзень цішыні» М. Шатрова (1966), «Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна (1967), «Мяшчане » М. Горкага (1971), «Трэцяе пакаленне» М. Мірашнічэнка (1977)[1].
Ажыццяўляў пастаноўкі твораў сучаснай беларускай драматургіі: «Выбачайце, калі ласка!» (1953) і «Зацюканы апостал» (1972) А. Макаёнка, «Сэрца на далоні» па І. Шамякіну (1966), «Людзі і камяні» (1968) і «Брэсцкі мір» (1969) К. Губарэвіча, «Усяго адно жыццё» А. Маўзона (1970), «Апошняя інстанцыя» (1975) і «Наследнік» (1976) М. Матукоўскага[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 15 сакавіка
- Памерлі ў 2000 годзе
- Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
- Выпускнікі Ленінградскага тэатральнага інстытута імя А. М. Астроўскага
- Асобы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Акцёры Расіі
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Народныя артысты Беларускай ССР