Георгій Васілевіч Будай
Выгляд
Георгій Васілевіч Будай | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1989 (75 гадоў) |
Грамадзянства |
Георгій Васілевіч Будай (19 жніўня 1913, Дзяржынск — 21 лютага 1989) — адзін з удзельнікаў камуністычнага падполля і кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1]. Брат Генадзя Будая.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939)[1].
З 1935 г. тэхнік-тапограф, інжынер-геадэзіст, на адміністрацыйна-гаспадарчай працы ў Беларусі. Са жніўня 1941 г. кіраўнік групы Дзяржынскага камуністычнага падполля[1]. З верасня 1942 года намеснік камісара, камісар партызанскага атрада, у снежні 1943 г. — ліпені 1944 камісар партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі[2].
З 1944 г. намеснік кіраўніка, кіраўнік спраў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, з 1946 г. на адміністрацыйна-гаспадарчай працы[1].