Герб Брэсцкага раёна
Герб Брэсцкага раёна | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 8 кастрычніка 2001 |
Шчыт |
варажскі |
Заснаванне | 22 снежня 2001 |
Герб Брэсцкага раёна — геральдычны сімвал Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2001 г. № 76.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Варажскі шчыт перасечаны срэбным хвалістым поясам: у верхняй блакітнай частцы шчыта срэбны нацягнуты лук са стралой, накіраванай уверх, ніжняя частка шчыта некалькі разоў скошана справа на чырвоны і зялёны.
Рашэнне аб зацвярджэнні герба Брэсцкага раёна было прынята раённым выканаўчым камітэтам на чале са старшынёй К. М. Бабко.
У верхняй частцы герба ў блакітным полі размешчаны лук — гістарычны сімвал абласнога цэнтра. Пасярэдзіне поля праходзіць хвалісты срэбны пояс, які ўвасабляе раку Буг, адну з найбольш важных водных артэрый заходняй часткі Беларусі. На ніжняй частцы герба чаргуюцца касыя чырвоныя і зялёныя палосы, якія сімвалізуюць памежныя слупы.
Палажэнне аб гербе Брэсцкага раёна, яго апісанне і выява зацверджаны рашэннем Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта ад 8 кастрычніка 2001 года № 757[1].