Герман Фёдаравіч Пучкоў
Герман Фёдаравіч Пучкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 студзеня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 2007 (71 год) |
Род дзейнасці | урач, выкладчык, судовы медык |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Герман Фёдаравіч Пучкоў (1936 — 2007) — беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Прафесар (1982), доктар медыцынскіх навук (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997)[1]. Малодшы брат - Аркадзь Фёдаравіч Пучкоў - галоўны патолагаанатам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з 1988 года начальнік УАЗ «Гарадское клінічнае патолагаанатамічнае бюро» г. Мінска[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут[3]. З 1989 па 2002 год загадчык кафедры судовай медыцыны Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1]. Старшыня Беларускага навукова-практычнага таварыства судовых медыкаў[1].
Імя Пучкова носіць проба Пучкова, якая выкарыстоўваецца судмедэкспертамі для вызначэння наяўнасці пнеўматоракса[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Чытаў поўны курс лекцый па судовай медыцыне для студэнтаў усіх факультэтаў. Вёў навукова-даследчую працу, аўтар аднаго вынаходніцтва і 9 рацыяналізатарскіх прапаноў, аўтар і суаўтар 4 манаграфій, 5 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў[4].
Падрыхтаваў аднаго доктара і чатырох кандыдатаў медыцынскіх навук[4].
Дысертацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Пучков Г.Ф. Патологическая анатомия и патогенез вторичной асфиксии новорожденных : дис. канд. мед. наук. — Минск, 1966.
- Пучков Г.Ф. Скоропостижная смерть детей раннего возраста (морфологическая характеристика и судебно-медицинская оценка поражений органов дыхания) : дис. докт. мед. наук. — М., 1976.
Зноскі
- ↑ а б в г Наставления по судебно–медицинскому вскрытию мёртвых тел / Шигеев В.Б. Шигеев С.В.Шигеев С.В. — 2014. С. 60
- ↑ Загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 15.09.2017 № 1046 Архівавана 31 студзеня 2018.
- ↑ Герман Федорович Пучков(недаступная спасылка)
- ↑ а б Пучков Герман Федорович
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пучкоў Герман Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 136. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пучков Герман Федорович
- Герман Федорович Пучков(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
- Памерлі 16 кастрычніка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Судовыя медыкі Беларусі
- Педагогі Беларусі