Глагоўскае княства
Глаго́ўскае княства (польск.: Księstwo głogowskie), або Гло́гаўскае княства (чэшск.: Hlohovské knížectví), або герцагства Гло́гау (ням.: Herzogtum Glogau) — адно з сілезскіх княстваў, якім кіравалі сілезскія Пясты. Сталіцай быў Глогаў.
У 1177 годзе Конрад Танканогі, малодшы сын Уладзіслава II Выгнанніка, атрымаў асобнае ўладанне, цэнтрам якога стаў Глогаў. Конрад не меў дзяцей, і пасля яго смерці паміж 1180 і 1190 гадамі княства ў спадчыну было атрымана яго старэйшым братам Баляславам I Высокім.
Ізноў самастойным Глагоўскае княства стала пасля гібелі ў 1241 годзе ў бітве пры Лягніцы ўнука Баляслава Генрыха II Набожнага. Пры падзеле яго ўладанняў Глогаў перайшоў да Конрада I.
Пры сыне Конрада Генрыху III тэрыторыя княства паменшылася, таму што яго брат Конрад атрымаў у 1273 годзе Сцінаву і Жагань, а ў 1312 годзе (пасля яго смерці) аддзяліліся Алясніца і Волаў. Пасля таго як у 1331 годзе, не пакінуўшы спадчыннікаў, памёр сын Генрыха Прэмка II, чэшскі кароль Іаан Люксембургскі падпарадкаваў княства Чэхіі.
У 1337 годзе княства атрымаў Генрых I Яворскі, пасля смерці якога княства зноў адышло да Чэхіі. У 1349 годзе Карл IV падзяліў княства, пакінуўшы адну палову пад сваім кіраваннем, а іншую перадаўшы герцагу саганскаму Генрыху V Жалезнаму.
Пасля смерці ў 1476 годзе Генрыха XI (праўнука Генрыха V Жалезнага) пачалася барацьба паміж яго стрыечным братам герцагам саганскім Янам II Вар'ятам і цесцем Генрыха XI курфюрстам Брандэнбурга Альбертам III Ахілесам. Альберт III Ахілес захапіў у 1482 годзе паўночную частку герцагства. Ян II працягнуў вайну і гэта прывяло да таго, што ў 1488 годзе Мацвей Корвін адабраў герцагства ў Яна і перадаў яго свайму пазашлюбнаму сыну Яну Корвіну.
Пасля смерці ў 1490 годзе Мацвея Корвіна каралём Чэхіі стаў Уладзіслаў II Ягелон, які перадаў герцагства сваім братам Яну Ольбрахту і Жыгімонту. У 1506 годзе герцагства ўвайшло ў землі багемскай кароны, якія пасля 1526 гады былі атрыманы ў спадчыну Габсбургамі.
Аж да канца Першай сілезскай вайны Глогаў уваходзіў у склад Чэшскага каралеўства, а ў 1742 годзе перайшоў да Прусіі.
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Першае стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]- Конрад Танканогі (1177 — паміж 1180 і 1190)
Другое стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]- Конрад I Глагоўскі (1248—1273)
- Генрых III Глагоўскі (1274—1309)
- Мацільда Браўншвайг-Люнебургская (1309—1318)
- Пшэмысл Глагоўскі (1318—1331)
- Канстанцыя Свідніцкая (1331)
Трэцяе стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]- Генрых I Яворскі (1337—1346)