Перайсці да зместу

Ян I Ольбрахт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян I Ольбрахт
польск.: Jan I Olbracht
Сцяг14-ы Кароль Польшчы
23 верасня 1492 — 17 жніўня 1501
Каранацыя 23 верасня 1492
Папярэднік Казімір IV
Пераемнік Аляксандр Ягелон

Нараджэнне 27 снежня 1459(1459-12-27)[1]
Смерць 17 чэрвеня 1501(1501-06-17)[1] (41 год)
Месца пахавання
Род Ягелоны
Бацька Казімір IV Ягелончык[2]
Маці Лізавета Габсбург[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян I Ольбрахт (польск.: Jan I Olbracht; 27 снежня 1459(1459-12-27)[1], Кракаў17 чэрвеня 1501(1501-06-17)[1], Торунь) — кароль польскі з (14921501).

Нарадзіўся ў 1459 годзе. Трэці сын Казіміра VI Ягелончыка, атрымаў добрае выхаванне. Настаўнікамі яго былі гісторык Длугаш і гуманіст Філіп Буанакорсі, больш вядомы пад імем Калімаха.

Кароль Польшчы з 1492 года, адначасова яго брат Аляксандр быў абраны Вялікім князем Літоўскім. Такім чынам, унія Польшчы і ВКЛ была спынена. Калімах, па меркаванню сучаснікаў, меў вялікі ўплыў на караля, падказваючы яму сродкі для дасягнення абсалютнай улады.

Калі ў Яна Ольбрахта і былі намеры ўзмацніць каралеўскую ўладу, то яны былі цалкам не спраўдзіліся; прывілеі шляхецкага саслоўя яшчэ больш павялічыліся падчас знаходжання на троне гэтага караля. Апынуўшысь у цяжкім фінансавым становішчы, ён быў вымушаны шукаць падтрымку сярод шляхты, каб атрымаць ад яе неабходныя падаткі. У 1496 годзе сейм зацвердзіў Пётркаўскі статут, які прымацаваў сялян да зямлі, паклаўшы пачатак прыгоннаму праву ў Польшчы і прышчыміўшы правы мяшчан, ў інтэрэсах шляхецкага саслоўя. Шляхта была так задаволена гэтым статутам, што ахвотна выставіла значныя ўзброеныя сілы для экспедыцыі супраць малдаўскага князя Стэфана. Ян Ольбрахт меў намер пасадзіць на сталец Малдовы свайго брата Жыгімонта, каб зручней было потым весці барацьбу з турками. Экспедыцыя закончылася ў Букавіне страшнай паразай палякоў, якая пацягнула за сабой знішчальны напад татар і турок на Польшчу. Планы караля не спраўдзіліся; ён быў вымушаны падтрымліваць мір з туркамі, каб адгарадзіць сваю дзяржаву ад небяспечных ворагаў.

Памёр у 1501 годзе.

  1. а б в г Jan I Olbracht // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Lundy D. R. The Peerage