Род Пястаў Сілезскіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сілезскія Пясты)
Jump to navigation Jump to search
Сілезскія Пясты
Краіна Сілезія ў складзе каралеўстваў Польшчы і Багеміі
Родапачынальны дом Пясты
Заснавальнік Уладзіслаў II Выгнаннік
Апошні кіраўнік Георг Вільгельм
Год заснавання XII стагоддзе
Спыненне роду 1675

Сілезскія Пясты — старэйшая галіна дынастыі Пястаў, заснавальнікам якой быў Уладзіслаў II Выгнаннік, сын Баляслава III князя Польшчы. Паводле завяшчання Баляслава Уладзіслаў у якасці спадчыннага ўладання атрымаў Сілезію і Любушскую зямлю. Уладзіслаў быў выгнаны. Але пад націскам Фрыдрыха Барбаросы ў 1163 годзе Баляслаў Кучаравы перадаў Сілезію сынам Уладзіслава. Першапачаткова яны кіравалі сумесна, але ў 1173 годзе падзялілі Сілезію. Пазней Сілезія была падзелена на мноства ўладанняў, якія належалі розным лініям сілезскіх Пястаў.

Апошнім прадстаўнікамі роду былі Ежы Вільгельм, князь у Лягніцы, Бжэгу і Волаве (памёр 1675 годзе), а таксама яго сястра Караліна (памерла ў 1707 годзе)

Значныя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Уладанні Генрыха Барадатага

Сыны Уладзіслава II Выгнанніка не ўмешваліся ў барацьбу за польскую карону, але пры ўнуках сітуацыя змянілася. Пасля смерці Казіміра I яго стрыечны брат Генрых Барадаты падпарадкаваў сабе не толькі Ніжнюю, але і Верхнюю Сілезію. Генрых I Барадаты ў 1227 годзе дапамагаў главе Польшчы Лешаку Беламу ваяваць у Памор'і. Пазней выступаючы ў якасці апекуна Баляслава Сарамлівага ўмешваўся ў польскія канфлікты. Яму ўдалося, падпарадкаваўшы Кракаў і частку Сандамірскай зямлі, стаць у 1232 годзе вярхоўным князем Польшчы. У 1234 годзе яму ўдалося адабраць ва Уладзіслава Адоніча Вялікую Польшчу. Не маючы тытула караля Генрых I Барадаты кіраваў паловай польскіх зямель, якія ў 1238 годзе ён завяшчаў сыну Генрыху II Набожнаму.

Уладанні Баляслава Рагаткі (аранжавае) у 1241 годзе

Генрых II паспрабаваў умацаваць сваю ўладу: ваяваў з Барнімам III, з брандэнбургскімі маркграфамі, падтрымліваў Папу ў канфлікце з імператарам Фрыдрыхам II. У 1241 годзе ў Польшчу ўварваліся манголы. 9 красавіка 1241 года ў бітве з манголамі пры Лягніцы загінуў Генрых II. Яго гібель нанесла сур'ёзны ўдар па дзяржаве.

Баляслаў II Лысы (Рагатка) не змог захаваць уладанні бацькі і дзеда. Ужо ў 1241 годзе ён быў выгнаны з Кракава Конрадам I Мазавецкім, у 1247 годзе з Вялікай Польшчы сынамі Уладзіслава Адоніча Пшамыславам і Баляславам. У самай Сілезіі ён дзяліў уладу са сваімі братамі, а потым і з сынамі. Падзелы суправаджаліся канфліктамі і сутыкненнямі, у якія ўмешваліся суседзі.

Уладанні Баляслава Рагаткі (пурпурны) і Генрыха IV Пробуса (светла-карычневы) у 1278 годзе

Пляменнік Баляслава Рагаткі Генрых IV Пробус паспрабаваў аб'яднаць Сілезію. Ён змог падпарадкаваць палову сілезскіх зямель. У 1278 годзе яго спроба пашырыць сваю ўладу на Чэхію, стаўшы яе рэгентам скончылася няўдачай. А ў 1288 годзе стаў каралём Польшчы. Пасля яго смерці ў 1290 годзе кіраўніком Польшчы стаў Пшамыслаў велікапольскі, а сілезскія ўладанні былі падзелены. Сілезскія князі, якія асцерагаліся Пшамыслава, які імкнуўся аб'яднаць Польшчу, шукалі яму процівагу. Усё гэта прывяло да паслаблення сувязяў з Польшчай і да ўзмацнення сувязяў з Чэхіяй, асабліва пасля таго як у 1305 годзе князем Польшчы стаў Вацлаў II. Але з прычыны таго, што сама Чэхія падверглася германізацыі, гэта паўплывала і на Сілезію. Гэта стала адной з прычын, чаму пасля згасання дынастый Пястаў, Анжу і Ягелонаў Сілезскія Пясты не разглядаліся як кандыдаты на польскі трон.

Радаводнае дрэва сілезскіх Пястаў[правіць | правіць зыходнік]

  1. Уладзіслаў II Выгнаннік (1105 — 30 мая 1159), князь (прынцэпс) польскі ў 1138—1146 гады, князь кракаўскі, сандамірскі, усходняй часткі Вялікай Польшчы, Куявіі, Сілезіі і вярхоўны князь Памор'я. Муж з 1125/1127 Агнесы Бабенберг, дачкі Леапольда III, маркграфа Аўстрыйскага
    1. Баляслаў I Высокі (каля 1127—1201), сын Уладзіслава II Выгнанніка. Князь урацлаўскі, лягніцкі і апольскі. З 1180/1190 князь Глогава. Пра нашчадкаў гл. ніжэй
    2. Рыкса (1130/1140 — 1185), жонка 1) у 1152—1157 Альфонса VII караля Кастыліі і Леона, 2) у 1162—1166 Раймунда Берэнгера II (III), графа Праванскага 3) графа Альбрэхта II фон Эверштэйна
    3. Мешка I Крываногі (1132/1146 — 1211), сын Уладзіслава II Выгнанніка князь Рацібужа, у 1177 годзе атрымаў Бытам і Асвенцім, з 1201 князь апольскі. Пра нашчадкаў гл. ніжэй
    4. Конрад Танканогі (1146/1157 — 1180/90), сын Уладзіслава II Выгнанніка. У 1177 годзе атрымаў княства Глогаў
    5. Альберт (пам. пасля 1168/1178)

Нашчадкі Баляслава I Высокага[правіць | правіць зыходнік]

  1. Баляслаў I Высокі ( — 1201), князь урацлаўскі, лягніцкі і апольскі. З 1180/1190 князь глагоўскі. Муж 1) Звеніславы-Анастасіі Усеваладаўны (пам. 1153/1163), дачкі Усевалада Ольгавіча, вялікага князя кіеўскага 2) Крысціны (пам. 21 лютага 1204/1208)
    1. Яраслаў Апольскі (пасля 1142 — 22 сакавіка 1201), князь апольскі з 1180, біскуп урацлаўскі з 1198
    2. Вольга (каля 1155/1160 — 27 чэрвеня 1175/1180), дачка Баляслава I Высокага
    3. Баляслаў (каля 1157/1163 — 18 ліпеня 1175/1181), сын Баляслава I Высокага
    4. Конрад (каля 1158/1168 — 5 ліпеня 1175/1190), сын Баляслава I Высокага
    5. Ян (каля 1161/1169 — 10 сакавіка да 1174), сын Баляслава I Высокага
    6. Генрых I Барадаты ( — 1238), сын Баляслава I Высокага, князь кракаўскі ў 1232—1238. князь сілезскі (урацлаўскі) у 1201—1238, велікапольскі ў 1234—1238, апольскі 1201—1202, калішскі 1206—1207, 1234 і рацібужскі. Муж з 1188/1192 Ядвігі Меранскай, дачкі Бертольда IV Харутанскага
      1. Баляслаў (1190/1194 — 1206/1208), сын Генрыха I Барадатага
      2. Генрых II Набожны († 1241), сын Генрыха I Барадатага
        1. Гертруда (1218/1220 — 1244/1247), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Баляслава I Мазавецкага
        2. Баляслаў II Лысы (Рагатка)[1] (1220/1225 — 1278), сын Генрыха II Набожнага. Князь кракаўскі ў 1241, князь урацлаўскі ў 1241—1248, князь велікапольскі 1241—1247, князь лягніцкі ў 1248—1278. Муж 1) Гедвігі, дачкі Генрыха Ангальцкага (? — 1259), 2) Эўфеміі, дачкі Самбара II Памеранскага. Пра нашчадкаў яго сыноў гл. ніжэй
          1. Агнешка (1243/1250- 1265), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1260/1264 Ульрыха I, графа Вюртэмберг
          2. Генрых V Пузаты (1248/1249 — 1296), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1273—1278, князь лягніцкі ў 1278—1296 і ўрацлаўскі ў 1291—1296. Таксама быў князем сцінаўскім у 1290, аясніцкім у 1290—1294, намыслоўскі ў 1290—1294, свідніцкі і зямбіцкі ў 1290—1291 гады. Муж з 1277 Лізаветы, дачкі Баляслава Набожнага, князя калішскага. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй
          3. Ядвіга (1250/1255 — пасля 1280), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1265/1273 года Конрада II, князя чэрскага (з Мазовіі)
          4. Баляслаў I Суровы (1252/1256 — 1301), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1278—1301, свідніцкі ў 1291—1301. Таксама быў князем львавецкім у 1278—1281 і 1286—1301 і зямбіцкім у 1291—1301 гадах. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй
          5. Бернард Спрытны (1253/1257] — 1286), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі). Суправіцель брата ў Львоўку 1278—1286 і Явары 1278—1281
          6. Конрад (памёр дзіцем)
          7. Катажына (пасля 1270)
          8. Яраслаў (пасля 1286), пазашлюбны сын Баляслава II Лысага (Рагаткі)
        3. Канстанцыя (1221/1227 — 1253/1257), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Казіміра Куяўскага
        4. Мешка (1223/1227-1241/1242), сын Генрыха II Набожнага. Князь любушскі
        5. Генрых III Белы (1222/1230 — 1266), сын Генрыха II Набожнага. З 1248 года князь урацлаўскі. Муж 1) з 1252 Юдыты (1226—1257/1265), дачкі Конрада I, князя мазавецкага 2)да 1266 Агнесы, дачкі Альбрэхта I Саксонскага
          1. Ядвіга (1252/1256 — 1300), дачка Генрыха III Белага. Жонка 1)з 1271/1272 Генрыха цюрынгскага 2) з 1283 года Атона I Тоўстага, князя ангальт-ашэрслебенскага
          2. Генрых IV Пробус (1257/1258 — 1290), сын Генрыха III Белага князь урацлаўскі з 1270 года, кракаўскі з 1288 года. Муж 1) у 1277/1280-1286/1287 гады «Канстанцыі»[2], дачка Уладзіслава I князя апольскага 2) з 1287/1288 года Мацільда, дачка Атона V Брандэнбургскага
        6. Лізавета (1224/1232 — 1265), дачка Генрыха II Набожнага. Жонка Пшамыслава I князя калішскага і пазнаньскага
        7. Конрад I (1228/1231 — 1273/1274), сын Генрыха II Набожнага. Муж 1) з 1249 Саламеі (да 1237—1267/1274), дачкі Уладзіслава Адоніча князя велікапольскага 2) з 1271/1274 Сафіі (1258/1261-1318), дачкі Дытрыха Мудрага, маркграфа майсенскага ў Ландсбергу. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй
        8. Уладзіслаў Сілезска-Лягніцкі (1237—1270), сын Генрыха II Набожнага. Архібіскуп зальцбургскі 1265—1270
        9. Агнеса (1230/1236 — 1277), дачка Генрыха II Набожнага.
        10. Ядвіга (1238/1241 — 1318), дачка Генрыха II Набожнага.
      3. Конрад Кучаравы (1191/1198 — 1213), сын Генрыха I Барадатага
      4. Гертруда (каля 1200 — каля 1267), дачка Генрыха I Барадатага
    7. Адэльгейда (Звыслава) (пасля 1165 — 29 сакавіка пасля 1213)дачка Баляслава I Высокага. Жонка з каля 1177/1182 Дыпольда II Мараўскага (пам. 21 лістапада 1190)
    8. Уладзіслаў (пасля 1180 — 4 чэрвеня да 1199), сын Баляслава I Высокага

Нашчадкі Баляслава Лысага-Рагаткі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Баляслаў II Лысы (Рагатка)[1] (1220/1225 — 1278), сын Генрыха II Набожнага. Князь Польшчы ў 1241, князь урацлаўскі 1241—1248, князь велікапольскі 1241—1247 князь лягніцкі ў 1248—1278. Муж 1) Гедвігі, дачкі Генрыха Ангальцкага (? — 1259), 2) Эўфеміі, дачкі Самбіра II Памеранскага. Пра нашчадкаў яго сыноў гл. ніжэй
    1. Агнешка (1243/1250- 1265), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1260/1264 Ульрыха I, графа Вюртэмберг
    2. Генрых V Пузаты/Тоўсты (1248/1249 — 1296), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1273—1278, князь сілезскі ў Лягніцы 1278—1296 і Уроцлаве ў 1291—1296. Таксама быў князем Сцінава 1290, Алясніцы ў 1290—1294, Намыслава 1290—1294, Свідніцы і Зембіцы ў 1290—1291 гады. Муж з 1277 Лізаветы дачкі Баляслава Набожнага князя калішскага. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй
    3. Ядвіга (1250/1255 — пасля 1280), дачка Баляслава II Лысага (Рагаткі). Жонка з 1265/1273 года Конрада II, князя чэрскага (з Мазовіі)
    4. Баляслаў I Суровы (1252/1256 — 1301), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі) яворскі 1278—1301 свідніцкі 1291—1301. Таксама быў князем сілезскім у Львоўку ў 1278—1281 і 1286—1301 і Зембіцы ў 1291—1301 гады. Пра нашчадкаў глядзі ніжэй
    5. Бернард Спрытны (1253/1257] — 1286), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі). Суправіцель брата ў Львоўку 1278—1286 і Явары 1278—1281
    6. Конрад (памёр дзіцем)
    7. Катажына (после1270)
    8. Яраслаў (пасля 1286), пазашлюбны сын Баляслава II Лысага (Рагаткі)
Нашчадкі Генрыха V Пузатага (Тоўстага)[правіць | правіць зыходнік]
  1. Генрых V Пузаты/Тоўсты (1248/1249 — 1296), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі), князь яворскі ў 1273—1278, князь сілезскі ў Лягніцы 1278—1296 і Уроцлаве ў 1291—1296. Таксама быў князем Сцінава 1290, Алясніцы ў 1290—1294, Намыслава 1290—1294, Свідніцы і Зембіцы ў 1290—1291 гады. Муж з 1277 года Лізаветы, дачкі Баляслава Набожнага, князя калішскага.
    1. Ядвіга (1277/1282 — 1343/1347) жонка Атона, сына Атона V Брандэнбургскага.
    2. Яўфімія (1278/1283 — 1347), жонка Атона II (III) графа гарыцкага і цірольскага, герцага карынтыйскага
    3. Ганна (1284—1343) абатыса
    4. Эльжбета (1280/1290 — 1357/1358) абатыса
    5. Алена (1285/1293 — пасля 1299) манашка
    6. Баляслаў III Марнатравец (1291—1352), князь урацлаўскі, лягніцкі і бжэгскі. Муж 1) з 1308/1310 Малгажаты, дачкі Вацлава II караля Чэхіі і Польшчы 2) з 1326 года Катажына, дачкі Младана II бана Босніі
      1. Вацлаў I (1310/1318 — 1364), князь лягніцкі з 1352. Муж Ганны, дачкі Казіміра I Сілезска-Цешынскага
        1. Рупрэхт I (1340/1347 — 1409), князь лягніцкі Муж Ядвігі, дачкі Генрыха V Жалезнага сілезска-жаганьскага
          1. Барбара (1372/1384 — 1436) жонка Рудольфа III Саксонска-Вітэнбергскага
          2. Агнешка (да 1385—1411) манашка
        2. Вацлаў II (1348—1419), князь лягніцкі з 1409, біскуп урацлаўскі з 1382
        3. Баляслаў IV Лягніцкі (1349/1352 — 1394) манах
        4. Ядвіга (1351/1357- 1409), жонка Генрыха VI Старэйшага сілезска-жаганьскага
        5. Генрых VII (ок 1355—1398), біскуп Куяўскі
      2. Людвіг I (1313—1398), герцаг Брыг. Муж з 1341/1345 Агнешкі, дачкі Генрыка IV Дакладнага, сілезска-жаганьскага
        1. Маргарыта (1342/1343 — 1386), жонка з 1353 Альбрэхта I ніжнебаварскага
        2. Генрых VIII (1343/1345 — 1399), герцаг Любена і Брыга. Муж 1)да 1369 Алена дачкі Атона V, графа Орламюндэ 2) з 1379 Малгажаты дачкі Земавіта III (IV) мазавецкага
          1. Генрых IX (1360/1368 — 1419/20) герцаг Любена і Брыга. Муж Ганны, дачкі Пшамыслава I Сілезска-Цешынскага
            1. Рупрэхт II (1396/1402 — 1431) герцаг Любена
            2. Вацлаў III (1400—1423) герцаг алаўскі
            3. Катажына (каля 1400 — каля 1424), жонка з Альбрэхта III линдов-рупінскага
            4. Ядвіга (да 1404—1432)
            5. Людвіг III (да 1405—1441), герцаг любінскі, алаўскі. Муж з 1423/1426 Малгажаты дачкі Баляслава IV сілезска-апольскага. Пра нашчадкаў ніжэй.
          2. Людвіг II (1380/1385 — 1436), сын Генрыха VIII. Муж 1) з 1409 Ядвігі Запальяі 2) з 1418 Лізаветы, дачкі Фрыдрыха I, курфюрста Брандэнбурга
            1. Магдалена (1426/1430 — 1497), жонка Мікалая I сілезска-апольскага
            2. Ядвіга (1433—1471), жонка Яна сілезска-любінскага
        3. Ядвіга (1344/1351 — 1386/96), дачка Людвіга I. Жонка Яна II сілезска-асвенцімскага
        4. Катажына (1344/1345 — 1404/1405), дачка Людвіга I
      3. Мікалай (1322)
      4. Катажына (1327/1345 — да 1361), дачка Баляслава III Марнатраўца. Жонка Пшамыслава I Сілезска-Цешынскага
    7. Генрых VI Добры (1294—1335), сын Генрыха V Пузатага. Князь Урацлаўскі. Муж Ганны, дачкі Альбрэхта I Аўстрыйскага
      1. Лізавета (1311/1312-1328), жонка з 1321/1322 Конрада I алясніцкага
      2. Яўфімія (1312—1384), жонка з 1324/1325 Баляслава князя сілезска-немадлінскага
      3. Маргарыта (1313/1324 — да 1386) абатыса
    8. Уладзіслаў (1296 — пасля 1352), сын Генрыха V Пузатага. Князь лягніцкі
Нашчадкі Людвіга III[правіць | правіць зыходнік]
  1. Людвіг III (да 1405—1441), герцаг любінскі, алаўскі. Муж з 1423/1426 Малгажаты дачкі Баляслава IV сілезска-апольскага
    1. Ян II (- 1454) Муж з 1445 Ядвіга дачкі Людвіка II Бжэгскага
      1. Фрыдрых I (1446—1488) Муж з 1474 года Людмілы, дачкі Іржы Подзебрадаўа, караля Чэхіі
        1. Ян (1477—1495)
        2. Фрыдрых II (1480—1547), герцаг лягніцкі. Муж 1) з 1515 года Лізаветы, дачкі Казіміра IV Ягелончыка караля Польшчы 2) 1518 года Сафіі, дачкі Фрыдрыха I маркграфа брандэнбург-ансбахскага
          1. Фрыдрых III (1520—1570) Муж з 1538 года Кацярыны, дачкі Генрыха V герцага мекленбург-шверынскага
            1. Генрых XI (1539—1588) герцаг лягніцкі. Муж з 1560 года Соф'і, дачкі Георга Фрыдрыха маркграфа брандэнбург-ансбахскага
              1. Катажына Сафія (1561—1608), жонка з 1587 года Фрыдрыха пфальцграфа цвайбрукенскага
              2. Ганна-Марыя (1563—1620)
              3. Эмілія (1563—1618)
              4. Георг-Фрыдэрык (1565)
            2. Фрыдрых IV (1552—1596) герцаг лягніцкі. Муж 1) з 1587 года Марыі Сідоніі дачкі Вацлава III Адама Сілезска-Цешынскага 2)з 1589 года Даратэі, дачкі Ёгана, герцага шлезвіг-гольштэйн-зондэрбургскага 3) з 1594 года Ганны, дачкі Крыстафа, герцага вюртэмбергскага
              1. Марыя-Катажына (1587)
          2. Георг II (1523—1586), сын Фрыдрыха II. Муж з 1545 года Барбары, дачкі Іаахіма II брандэнбургскага
            1. Барбара (1548—1565)
            2. Іаахім Фрыдрых (1550—1602) Муж з 1577 года Ганны Марыі, дачкі Іаахіма-Эрнста ангальт-цэрбсцкага
              1. Ян Хрысціян (1591—1639) герцаг Брыг з 1602. Муж 1) з 1610 Даратэі Сібілы, дачкі Ёгана Георга брандэнбургскага 2) з 1626 года Ганны Ядвігі, дачкі Фрыдрыха фон Зітцш
                1. Георг III (1611—1664), герцаг Брыг з 1639. Муж з 1638 Сафіі Катажыны, дачкі Караля II сілезска-алясніцкага
                  1. Даратэя Лізавета (1646—1691), жонка з 1663 Генрыха насау-дыленбургскага
                2. Людвіг IV (1616—1663) Муж з 1649 Ганны Сафіі, дачкі Ёгана-Альбрэхта мекленбург-гюстраўскага
                3. Крысціян (1618—1672) герцаг Лягніцкі, Брыга, Олафы. Муж з 1648 года Луізы, дачкі Ёгана Казіміра Ангальт-Дэсаўскага
                  1. Караліна Лягніцкая (1652—1707), жонка ў 1672—1680 Фрыдрыха, герцага шлезвіг-гольштэйн-зондэрбург-візенбургскага. Апошняя прадстаўніца з роду Пястаў.
                  2. Георг Вільгельм (1660—1675). Апошні кіраўнік з роду Пястаў.
                4. Сафія-Магдалена (1624—1660) жонка з 1642 Караля-Фрыдрыха сілезска-алясніцкага
                5. Аўгуст (1627—1679) барон лягніцкі з 1628 года, граф лягніцкі з 1664 года. Апошні мужчына з роду Пястаў[3].
              2. Барбара-Агнешка (1593—1631) жонка з 1620 Ганса Ульрыха фон Шафгоч, барона сілезска-жмігродскага
              3. Георг Рудольф ( — 1653), герцаг лягніцкі. Муж 1) з 1614 Сафіі Лізаветы, дачкі Ёгана Георга I ангальт-дэсаўскага 2) 1624 года Эльжбета Магдалена, дачкі Караля II сілезска-алясніцкага
            3. Ян Георг (1552—1592), сын Георга II. Муж Ганны, дачкі Крыстафа вюртэмбергскага
            4. Сафія (1556—1594)
            5. Лізавета-Магдалена (1562—1630), жонка з 1585 Караля II сілезска-алясніцкага
          3. Соф'я ( — 1546), дачка Фрыдрыха II. Жонка Іаана-Георга брандэнбургскага
        3. Георг I (1481/1483 — 1521), сын Фрыдрыха I. Муж з 1516 года Ганны, дачкі Багуслава X Вялікага Паморскага
    2. Генрых X (пасля 1425—1452), сын Людвіга III. Герцаг хайноўскі
Нашчадкі Баляслава (Болькі) I Суровага[правіць | правіць зыходнік]
  1. Баляслаў I Суровы (1252/1256 — 1301), сын Баляслава II Лысага (Рагаткі) яворскі 1278—1301 свідніцкі 1291—1301. Таксама быў князем сілезскім у Львоўку ў 1278—1281 і 1286—1301 і Зембіцы ў 1291—1301 гады.
    1. Юта (1285/1287 — 1320), жонка з 1299 Стэфана I ніжнебаварскага
    2. Болька (1285/1290 — 1300)
    3. Бернард Свідніцкі (1288/1291 — 1326) герцаг свідніцкі з 1301
      1. Баляслаў II Малы (каля 1312 — 28 ліпеня 1368)
      2. Канстанцыя (1309/1314- 1360/ 1363), жонка глагоўскага князя Пшэмысла
      3. Эльжбета (1309/1315 — 1348), жонка апольскага князя Баляслава II
      4. Генрых II Свідніцкі (1316/1324 1343/45), князь свідніцкі з 1326 года
        1. Ганна Свідніцкая (1339 ? 1362) жонка з 1353 года імператара Карла IV
      5. Беата (1320/1327 — 1331)
    4. Беатрыса (1290—1322) жонка з 1308/1311 імператара Людвіга IV
    5. Генрых I Яворскі (1292/1296 — 1346), муж з 1316 года Агнешкі, дачкі Вацлава II караля Чэхіі і Польшчы
    6. Баляслаў II Зямбіцкі (1300/1301 — 1341), князь зямбіцкі (з 1321 года), муж Гуты, дачкі Людовіка II Савойскага
      1. Мікалай Малы (1322/1327 — 1358), князь зямбіцкі з 1341. Муж з 1345 года Агнесы Крушыны фон Лойхтэнбург
        1. Баляслаў III Зямбіцкі ( — 1410) герцаг Мюнстэрбергскі з 1358 Муж з 1369/1370 Яўфіміі, дачкі Баляслава бытамска-казельскага
          1. Яўфімія (1370/1385 — 1447), жонка з 1397 Фрыдрыха IV этынгенскага
          2. Мікалай (1371/1385 — 1405)
          3. Ян I Зямбіцкі († 1428), князь зямбіцкі з 1410.
          4. Катарына (1390/1400 — 1422), жонка з 1407 Пшэмысла Сілезска-Опаўскага
          5. Генрык II Зямбіцкі († 1420), князь зямбіцкі з 1410.
          6. Агнешка (- да 1443)
        2. дачка (1344/1353 — 1368/1372) жонка з 1356/1365 Земавіта III (IV) мазавецкага
        3. Генрых (1346/1350 — 1370/1385) рыцар
        4. Агнешка (да 1358—1424/1434) абатыса
        5. Гута (да 1358—1413) абатыса
        6. Катажына (да 1359—1396)
      2. Маргарыта (1322/1330 — 1368)
    7. Ганна (1301/ 1302—1332/1334) абатыса
    8. Катарына (каля 1209—1309)

Нашчадкі Конрада I Глагоўскага[правіць | правіць зыходнік]

  1. Конрад I Глагоўскі (1228/1231 — 1273/1274), сын Генрыха II Набожнага. Муж 1) з 1249 Саламеі (да 1237—1267/1274), дачкі Уладзіслава Адоніча князя велікапольскага 2) з 1271/1274 Сафіі (1258/1261-1318), дачкі Дытрыха Мудрага, маркграфа майсенскага ў Ландсбергу.
    1. Ганна (1250/1252 — 25 чэрвеня 1271), выйшла замуж за баварскага герцага Людвіга II Строгага
    2. Генрых III Глагоўскі (1251/1260 — 9 снежня 1309)
      1. Генрых (каля 1292 — 22 студзеня 1342)
      2. Конрад I Алясніцкі (каля 1294 — 22 снежня 1366)
      3. Баляслаў Алясніцкі (каля 1295 — да 23 красавіка 1321)
      4. Агнэс (каля 1296 — 25 снежня 1361), замужам спачатку за Атонам III Баварскім, затым за Альрамам Гальскім
      5. Салома (каля 1297 — да 9 снежня 1309)
      6. Ян Сцінаўскі (каля 1298 — 19 мая 1365)
      7. Катарына (каля 1300 — 5 снежня 1323/1326), замужам спачатку за Ёганам V Брандэнбург-Зальцведэльскім, затым за Іаанам III Гольштэйн-Плёнскім
      8. Пшэмысл Глагоўскі (каля 1305 — 11 студзеня 1331)
      9. Хедвіга (каля 1308 — да снежня 1309)
    3. Конрад II Гарбаты (1252/1265 — 11 кастрычніка 1304)
    4. Яўфімія (12 студзеня 1254 — да 1275), выйшла замуж за гарыцкага графа Альбрэхта I
    5. Пшэмысл Сцінаўскі (1255/1265 — 26 лютага 1289)
    6. Хедвіга (1265? — 9 чэрвеня 1318), абатыса манастыра Св. Клары ва Уроцлаве

Нашчадкі Мешка I[правіць | правіць зыходнік]

Мешка I Крываногі (каля 1231/1246 — 16 мая 1211), князь сілезскі 1163—1172/1173, князь Рацібожскі з 1173, князь апольскі з 1202, князь кракаўскі (Мешка IV) з 1210; жонка: з 1170/1178 Людміла (пам. 20 кастрычніка пасля 1210)

  1. Казімір I (1176/1179 — 13 мая 1230), князь апольскі і Рацібужскі з 1211
    1. Мешка II Апольскі (каля 1220 — 22 кастрычніка 1246)
    2. Уладзіслаў I Апольскі (каля 1225 — 13 лістапада 1281/1282)
      1. Мешка I Цешынскі (каля 1252/1256 — 1314/1315), князь Цешынскі, Асвенцімскі, Рацібужскі з 1290.
        1. Казімір I Цешынскі (каля 1280/1290 — 1358), князь Цешынскі ў 1315 у выніку падзелу, спадчынны васал Чэхіі з 1327, князь Бытамскі з 1357, князь сявежскі з 1337
          1. Пшамыслаў I Носак (каля 1332/1336 — 1410), князь Цешынскі (Цешынскае герцагства), Бытамскі і сявежскі c 1358. У перыяд 1359—1368 і пачынаючы з 1405 Сявежскае княства страчана. У 1369 страціў паўночную частку Бытамскага княства, а з 1405 і астатнюю частку. У 1378—1382 кіраваў у Жорах, з 1384 паловай княстваў Глогава і Сцінава. У 1397—1401 кіраваў у Алесне, з 1385 у Стшэліне, а ў 1401—1405 у Тошаку. Намеснік Свяшчэннай Рымскай Імперыі(1383—1400).
  2. Людміла (пам. 14 студзеня 12??)
  3. Агнешка (пам. 9 мая 12??)
  4. Еўфрасіння (пам. 25 мая 12??)
  5. (?) Рыхеза (пам. пасля 24 верасня 1239)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 часам называюць Прыдуркаватым
  2. у Міраслава Марака, у іншых безназоўная
  3. Ад другога шлюбу

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]