З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Граздоўнік просты (Botrychium simplex ) — від раслін роду Граздоўнік (Botrychium ) сямейства Вужоўнікавыя (Ophioglossaceae ).
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 8—16 см. Ліст складаецца з 2-х лопасцей: лістападобнай стэрыльнай і адходзячай ад яе спараноснай. Стэрыльная частка няпарнаперыстая, спараносная — мяцёльчатая, на доўгім чаранку.
Сустракаецца ў асноўным ва ўмераных і больш халодных зонах Паўночнага паўшар’я , у тым ліку ў Паўночнай Амерыцы , Цэнтральнай Еўропе , Усходняй Азіі , а таксама ў Пірэнеях і Грэцыі . У 1923 годзе зафіксаваны на тэрыторыі Мінскай балотнай доследнай станцыі [1] .
Зноскі
↑ Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 133. (руск.)
Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 133. (руск.)