Граздоўнік
Граздоўнік | ||||||||||||||||
![]() Граздоўнік звычайны (Botrychium lunaria) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Botrychium Sw., 1800 | ||||||||||||||||
|
Граздо́ўнік[1][2] (Botrychium) — род папарацей сямейства Вужоўнікавыя (Ophioglossaceae). Налічвае каля 40 відаў, пашыраных ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я[1].
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя травяністыя расліны з кароткім неразгалінаваным карэнішчам, ад якога адходзяць адходзяць прыдаткавыя карані і адзін, радзей 2—3 лісты. Вегетатыўны сегмент ліста перыста-рассечаны, голы або злёгку апушаны. Спараносны сегмент мяцёльчата-галінасты. Спарангіі размешчаны па восі мяцёлкі ў 2 рады. Зарасткі (гаметафіты) маюць даўжыню 1—20 мм.
Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]
- Botrychium lanceolatum — Граздоўнік ланцэтападобны
- Botrychium lunaria — Граздоўнік звычайны, ці Вужава зелле
- Botrychium matricariifolium — Граздоўнік рамонкалісты
- Botrychium multifidum — Граздоўнік многараздзельны
- Botrychium simplex — Граздоўнік просты
- Botrychium virginianum — Граздоўнік віргінскі
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гроздовник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Botrychium // The Plant List (англ.)
- Botrychium // Encyclopædia Britannica (англ.)