Гунель Ліндблум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гунель Ліндблум
Імя пры нараджэнні Gunnel Märtha Ingegärd Lindblom
Род дзейнасці акцёрка, кінематаграфіст, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса
Дата нараджэння 18 снежня 1931(1931-12-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 2021(2021-01-24)[3] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гунель Марта Інгегерд Ліндблум (швед. Gunnel Märtha Ingegerd Lindblom, 18 снежня 1931, Гётэбарг — 24 снежня 2021, Бротбі) — шведская актрыса, рэжысёр тэатра і кіно.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 12 гадоў пачала выступаць на сцэне ў клубе рабочай моладзі. Скончыла акцёрскую школу пры гарадскім тэатры Гётэбарга, у трупу якога была прынята ў 1950 годзе. З 1954 па 1959 год грала ў трупе гарадскога тэатра Мальмё, якім кіраваў Інгмар Бергман. Сярод яе роляў — Ларыса Дзмітрыеўна ў «Беспасажніцы» Астроўскага, Сольвейг ў «Пер Гюнце», Маргарыта ў «Фаўсце». У 1960-х грала ў гарадскім тэатры Упсалы (Алена ў «Дзядзьку Ваню», Дэздэмона ў «Атэла»). Шмат працавала на тэлебачанні. З 1968 года — у Каралеўскім драматычным тэатры Швецыі (Драматэн) пад кіраўніцтвам Бергмана. Грала ў п’есах Ібсена, Чэхава, Стрындберга, у бергманаўскіх пастаноўках «Войцэка» Г.Бюхнера і драмы Альфа Шоберга «Бацька».

У 1970-я гады выступіла як тэатральны рэжысёр, спачатку асіставала Бергману, а затым самастойна паставіла п’есы Чэхава, Шоу, Ібсена і інш. Ставіла спектаклі, у тым ліку — оперныя, у Даніі і Нарвегіі. У 1980-х гадах сыграла ў Бергмана Гертруд2 ў «Гамлеце», Бергман выступіў прадзюсарам некалькіх фільмаў Ліндблум як кінарэжысёра.

Сярод апошніх па часе роляў Ліндблум на сцэне Драматэн — у спектаклях «Бланш і Мары» (2007) па рамане Энквіста, і «Каралеўская карона» (2008) па рамане Карла Юнаса Ловэ Альмквіста. У 2009 годзе яна паставіла драму Юна Фосэ «Дзяўчына ў жоўтым дажджавіку».

Зноскі

  1. Gunnel Lindblom // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. Skådespelaren Gunnel Lindblom är död