Гёта-канал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гёта-канал, таксама Ёта-канал (шведск.: Göta kanal) — суднаходны канал у Швецыі, які злучае Балтыйскае мора на поўначы ад 58-й паралелі і праліў Катэгат. На захадзе выходзіць да горада Гётэбарг, на ўсходзе да горада Сёдэрчопінг. Агульная працягласць каля 420 км. У канал ўваходзяць Трольхетанскі канал, азёры Венерн і Ветэрн і 190-кіламетровы адрэзак паміж гэтымі азёрамі і Балтыйскім морам. Агулам на канале 58 шлюзаў.

Упершыню ідэя будаўніцтва суднаходнага канала паміж Балтыйскім морам і пралівам Катэгат была прапанаваная ў 1525 годзе біскупам Гансам Браскам, каб пазбегнуць вялікіх мытных збораў Ганзейскага саюза. Праект канала быў распрацаваны вядомым шатландскім інжынерам і архітэктарам Томасам Тэлфардам. Ініцыятарам праекта быў контр-адмірал, член урада Швецыі граф Бальтазар фон Плат, які стаў старшынёй праўлення Гёта-канала. Ён арганізаваў праект і атрымаў неабходную фінансавую і палітычную падтрымку. Яго планы прыцягнулі падтрымку ўрада і новага караля Карла XIII, які разглядаў канал як спосаб мадэрнізацыі Швецыі.

Будаўніцтва канала пачалося ў маі 1810 года і працягвалася 22 гады. 26 верасня 1832 года адбылося ўрачыстае адкрыццё.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 211. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.