Гіпаліт Паланевіч
Гіпаліт Паланевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (23) жніўня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1997 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Гіпалі́т Палане́віч (псеўд.: Г.Няміга; 10 (23) жніўня 1907[1], Мінскі павет — 24 кастрычніка 1997, ЗША) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, гісторык, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сярэднюю школу ў Менску, Ленінградскі педагагічны інстытут (1932).
Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі, у 1936—1940 гадах вязень Ухта-Іжэмскага лагера НКУС Комі АССР. Пасля вызвалення працаваў у школе. У час нямецкай акупацыі настаўнічаў у Беларусі. З 1944 года ў эміграцыі. У 1946—1950 гадах супрацоўнік беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе (амерыканская зона акупацыі, пазней Заходняя Германія).
У 1950 годзе пераехаў у ЗША, дзе скончыў універсітэт (1962). Працаваў у сістэме бібліятэк Нью-Ёрка. Адзін з арганізатараў беларускіх тэатральных груп у рэгіёне Нью-Ёрк—Нью-Джэрсі, беларускага каталіцкага руху ў ЗША. Аўтар артыкулаў пра гісторыю і адукацыю, навуку і культуру Беларускай ССР (апублікавана ў «Беларускім зборніку»). Супрацоўнік Інстытута вывучэння СССР (Мюнхен). Друкаваўся ў эмігранцкіх часопісах і газетах.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут беларускай культуры — Беларуская Акадэмія навук — Акадэмія навук БССР. Мюнхен, 1957.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргеева Г. Паланевіч Гіпаліт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн — С. 535—536.