Перайсці да зместу

Гіём Тараваль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіём Тараваль
фр.: Guillaume Taraval
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 снежня 1701(1701-12-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці красавік 1750[4] (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Hugues Taraval[d] і Louis Gustave Taraval[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Уплыў Claude Audran III[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гіём Тама Рафаэль Тараваль (фр.: Guillaume Taraval; 21 снежня 1701 — красавік 1750, Стакгольм) — французскі і шведскі мастак.

Нарадзіўся ў Францыі, у сям’і Франсуа Тараваля і Катрын Масон, рана асірацеў і быў выхаваны прыёмным бацькам, Анры Гіймарам (1665—1728), які таксама даў яму першыя ўрокі жывапісу і малюнка. Затым Тараваль працягнуў сваё навучанне жывапісу ў мастака Клода Адрана (1658—1734).

У 1727 годзе малады мастак ажаніўся з дачкой свайго прыёмнага бацькі, Марыяй-Ганнай Франсуазай Гіймар (нар. каля 1705). У 1729 годзе ў пары нарадзіўся старэйшы сын, які ў будучыні стаў вядомым мастаком, Юг Тараваль (1729—1785).

У 1732 годзе Гіём Тараваль прыняў запрашэнне разам са сваёй сям’ёй адправіцца ў Швецыю, дзе мастак атрымаў вялікую замову, звязаную з упрыгожаннем новага Каралеўскага палаца ў Стакгольме. У палацы шведскіх каралёў Тараваль стварыў цэлую серыю элегантных столевых роспісаў, адным з першых пазнаёміўшы Швецыю з дэкаратыўным стылем ракако. Таксама Тараваль пісаў партрэты, нацюрморты, алтарныя выявы для некалькіх цэркваў Швецыі.

У Стакгольме Тараваль меў сваю майстэрню і вучняў, сярод якіх вылучаўся Юхан Паш. Калі ў 1735 годзе была створана Шведская акадэмія мастацтваў, то яе першым прэзідэнтам стаў Тараваль.

У 1738 годзе ў Швецыі ў яго нарадзіўся малодшы сын, Луі Гюстаў Тараваль (1738—1794), які пазней стаў архітэктарам і гравёрам. 1739 Гіём Тараваль ненадоўга наведаў Парыж, але ўжо ў 1740 вярнуўся ў Швецыю, дзе працягваў працаваць да канца жыцця.

Гіём Тараваль памёр у Стакгольме ў 1750 годзе. Пасля гэтага яго сын, 21-гадовы Юг Тараваль, вярнуўся назад у Францыю.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/76503 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Guillaume Thomas Raphaël Taraval
  3. а б https://rkd.nl/explore/artists/76503 Праверана 15 кастрычніка 2016.
  4. Guillaume Taraval // https://artsandculture.google.com/entity/wd/m0fqlm2k
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.