Перайсці да зместу

Дабрагост Нарбутавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дабрагост Нарбутавіч
Трубы
Трубы
староста дарсунішскі[d]

Род Нарбуты
Бацька Нарыбут
Жонка Ганна з Ільінічаў[d]

Дабрагост Нарбутавіч (? — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў сям’і Нарыбута (Нарбута).

Староста дарсунішскі. У 1492 годзе ездзіў паслом да вялікага магістра Тэўтонскага ордэна па пытаннях удакладнення межаў, таксама прасіў у Ордэна дапамогі і спрабаваў вербаваць наёмнікаў для вялікалітоўскага войска[1]. У 1496 г. меў справу аб чацвёртай частцы Нарбучава, якую нябожчык цесць Іван Іллініч купіў у Івана Гурскага і яму падарыў. Кароль Аляксандр рашэннем ад 20 жніўня 1496 г. валоданне таго маёнтка Дабрагосту пацвердзіў[2].

Быў жанаты з дачкой Івана Іллініча. Пані Дабрагостава перажыла мужа і ў 1506 г. мела справу з Альбрэхтам Гаштольдам аб двары ў Астроўні[2].

Зноскі

  1. Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Т. 1. — М., 2005.
  2. а б Сысоева Л. Л. Генеалогия Ильиничей…